031105. Лукашенко может потерять Беларусь. из-за кино. /// У спрэчцы з Аляксандрам Лукашэнкам рацыю меў Анатоль Чубайс.
Лукашенко может потерять Беларусь.

И не только потому что вымирает нация.

Прежде всего потому что сам советский.
Свои советскме приёмчики использует сегодня - и проигрывает...

Обман сегодня - мощное недоверие завтра.
Так же будет и со всей новой "идеологической системой" в Беларуси - люди прекратят верить президенту, которому нужна лживая идеология, который лжив сам и всё окружение которого врёт...

Вот и уничтожайте далее кинотеатры, господа помощнички павловы!

з.р.


--------------------------

// на фото /"Белорусские новости"/:


ещё живой "Вильнюс" (пока - кинотеатр)...
галоўная
НАВІНЫ ч.28
папярэдняя
наступная
E-mail: ruz@tut.by
У СПРЭЧЦЫ З АЛЯКСАНДРАМ ЛУКАШЭНКАМ РАЦЫЮ МЕЎ АНАТОЛЬ ЧУБАЙС

Калі раней колькасьць насельніцтва Беларусі істотна прырастала за кошт эмігрантаў, кампэнсуючы натуральнае зьмяншэньне, то цяпер ўсё больш беларусаў пакідае краіну ў пошуках лепшай долі. Пазытыўны міграцыйны балянс Беларусі за 2002 год зьнізіўся да 6 з паловай тысячаў чалавек.


Валер Каліноўскі, Менск

Аляксандар Лукашэнка падчас перадачы “Свабода слова” на тэлеканале НТВ ў спрэчцы з Анатолем Чубайсам, кажучы пра большую прывабнасьць Беларусі ў параўнаньні з Расеяй, заявіў, што “кожны год у Беларусь прыяжджае 32 тысячы чалавек, а ад’яжджае толькі каля 1500-1700”. Прычым паводле Лукашэнкі гэтыя 32 тысячы – пераважна грамадзяне Расеі альбо расейцы з краінаў Цэтральнай Азіі.

Анатоль Чубайс яму запярэчыў, што беларускі пазытыўны балянс у міграцыі паступова зьмяншаецца, і цяпер ён ужо складае не 30 тысячаў, а толькі 6. “Станоўчы балянс міграцыі памяншаецца менавіта таму, што ўзровень жыцьця ў Расеі расьце хутчэй, чым у Беларусі”,– заявіў спадар Чубайс.

Хто ж мае рацыю ў гэтай спрэчцы? Вось што паведамілі супрацоўнікі аддзелу дэмаграфіі Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.

– У 2002 годзе ў Беларусь прыбыло 18 939 чалавек, а выбыла 13 378.

Такім чынам, як і казаў Анатоль Чубайс, летась розніца паміж тымі хто прыехаў і тымі, хто пакінуў Беларусь, так званы міграцыйны балянс, сапраўды складаў крыху больш чым 6 тысячаў.

Сёлета назіраецца прыблізна такая ж сытуацыя: паводле афіцыйнай статыстыкі за студзень–верасень 2003 году ў Беларусь прыбыло 13 369 чалавек, а выехала 9 773 чалавекі. І пры захаваньні такіх жа тэмпаў міграцыйны балянс Беларусі зноў паменшыцца і складзе ўжо меней за 5 тысячаў чалавек.

Паводле Мінстату Беларусі, сёлета з Расеі ў Беларусь прыбылі амаль 7 тысячаў чалавек, а зь Беларусі ў Расею паехалі крыху больш чым 5 тысячаў. Прычым, калі імігруюць у Беларусь пераважна з краінаў СНД, то эмігруюць ня толькі ў так званае бліжняе замежжа, але і ў краіны Захаду, ЗША, Ізраіль.
Колькасьць патэнцыйных эмігрантаў зь Беларусі магла б быць на парадак вышэйшай, упэўнены былы міністр працы Аляксандр Сасноў:

(Сасноў: ) “Справа ў тым, што эміграваць на самой справе вельмі цяжка, таму што існуюць пэўныя патрабаваньні тых дзяржаваў, у якія людзі мараць пераехаць. А гэтыя патрабаваньні дастаткова складаныя, і таму ня ўсе могуць выехаць, хто і хацеў бы. Але зараз больш за 60% моладзі марыць кудысьці зьехаць зь Беларусі. А сярод усяго насельніцтва – каля 40% марыць аб гэтым жа – зьехаць на сталае мейсцва жыхарства.”

Выказваньні Лукашэнкі аб 32 тысячах чалавек, якія нібыта штогод прыбываюць у Беларусь на сталае месца жыхарства, ён ацаніў як прапаганду, якая ня мае нічога супольнага з рэальнасьцю. З 1994 года агульная колькасьць насельніцтва Беларусі штораз памяншаецца, летась яна паменела яшчэ на 50 зь нечым тысячаў.

Міграцыя ўжо ня здольная кампэнсаваць гэтыя страты.

http://www.svaboda.org/programs/bel-rus/2003/11/20031104152053.asp
Hosted by uCoz