ПРАЕКТ: Закон Рэспублікі Беларусь "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь" ч.1
Праект ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь" Прыняты Палатай прадстаўнікоў Адобраны Саветам Рэспублікі Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 48, 2/759) змяненні і дапаўненні, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі: "ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь Дадзены Закон вызначае асновы дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, рэгулюе грамадскія адносіны, звязаныя з ажыццяўленнем і забеспячэннем культурнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. ГЛАВА І АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ Артыкул 1. Асноўныя паняцці, якія прымяняюцца ў дадзеным Законе 1. У дадзеным Законе прымяняюцца наступныя асноўныя паняцці і іх азначэнні: 1.1. культура - сістэма каштоўнасцей, арыентаваных на задавальненне духоўных патрэбнасцей людзей, створаных (пераўтвораных) у выніку чалавечай дзейнасці ці цесна звязаных з такой дзейнасцю; 1.2. культурныя каштоўнасці - створаныя (пераўтвораныя) чалавекам ці цесна звязаныя з яго дзейнасцю матэрыяльныя аб'екты і нематэрыяльныя праяўленні чалавечай творчасці, якія маюць мастацкае, гістарычнае, навуковае або іншае культурнае значэнне; 1.3. гісторыка-культурныя каштоўнасці - від культурных каштоўнасцей, які ўключае найбольш адметныя матэрыяльныя аб'екты і нематэрыяльныя праяўленні чалавечай творчасці, якія маюць выдатныя духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці і ўзяты пад ахову дзяржавы ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку; 1.4. гісторыка-культурная спадчына — сукупнасць адметных вынікаў і сведчанняў гістарычнага і духоўнага развіцця народа Беларусі, увасобленых у гісторыка-культурных каштоўнасцях; 1.5. культурная дзейнасць - дзейнасць па стварэнню, захоўванню (ахове), аднаўленню (адраджэнню), вывучэнню, выкарыстанню, распаўсюджванню і папулярызацыі культурных каштоўнасцей, эстэтычнаму выхаванню і мастацкай адукацыі, арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва; 1.6. культурная творчая дзейнасць - від культурнай дзейнасці, які ўключае мастацкую творчасць і іншую інтэлектуальную дзейнасць, што завяршаецца з'яўленнем новага, не існаваўшага раней самастойнага выніку ў галіне культуры; 1.7. мастацкая творчасць - стварэнне і (або) выкананне твораў мастацкай літаратуры і мастацтва; 1.8. народная творчасць - від мастацкай творчасці, які ўключае стварэнне і (або) выкананне твораў з характэрнымі элементамі традыцыйнай мастацкай спадчыны (фальклорных твораў), а таксама стварэнне твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, увасобленых у вырабах народных промыслаў (рамёстваў); 1.9. дзяржаўная палітыка ў галіне культуры - комплекс мер, якія прадпрымаюцца дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь па адраджэнню, захоўванню, развіццю і распаўсюджванню культуры, арганізацыйнаму, прававому, фінансаваму, матэрыяльна-тэхнічнаму, кадраваму, інфармацыйнаму і іншаму забеспячэнню культурнай дзейнасці; 1.10. работнік культуры - фізічная асоба, якая знаходзіцца ў працоўных адносінах з арганізацыяй культуры на падставе заключанага працоўнага дагавора (кантракта); 1.11. творчы работнік - фізічная асоба, якая займаецца культурнай творчай дзейнасцю, статус якой пацверджаны ва ўстаноўленым парадку; 1.12. арганізацыя культуры - юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе ў якасці асноўнай дзейнасці культурную дзейнасць; 1.13. калектыў мастацкай творчасці - аб'яднанне фізічных асоб, якія сумесна займаюцца мастацкай творчасцю; 1.14. аб'екты культурнай інфраструктуры - будынкі, збудаванні, памяшканні і іншая нерухомая маёмасць, прызначаная (якая выкарыстоўваецца) для ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці. 2. Змест асобных паняццяў, якія выкарыстоўваюцца ў дадзеным Законе, вызначаецца ў адпаведных артыкулах дадзенага Закона. Артыкул 2. Дзяржаўная палітыка ў галіне культуры 1. Дзяржаўная палітыка ў галіне культуры грунтуецца на прызнанні культуры ў якасці аднаго з галоўных фактараў самабытнасці беларускага народа і іншых нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама яе асновастваральнай ролі ў развіцці і самарэалізацыі асобы, гуманізацыі грамадства. 2. Асноўнымі мэтамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры з'яўляюцца: 2.1. забеспячэнне і абарона канстытуцыйнага права кожнага на ўдзел у культурным жыцці; 2.2. устанаўленне гарантый свабоды мастацкай творчасці і іншай культурнай творчай дзейнасці; 2.3. садзейнічанне адраджэнню, захоўванню, развіццю і распаўсюджванню культуры на карысць агульных інтарэсаў; 2.4. сацыяльная абарона работнікаў культуры і творчых работнікаў; 2.5. абарона грамадскай маралі, зацвярджэнне гуманістычных ідэй і высокіх маральных пачаткаў у грамадскім жыцці, фарміраванне эстэтычнага жыццёвага асяроддзя; 2.6. інтэграцыя беларускай культуры ў сусветную культуру. 3. Прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры з'яўляюцца: 3.1. адраджэнне, захоўванне, развіццё і распаўсюджванне беларускай нацыянальнай культуры і мовы; 3.2. стварэнне, распаўсюджванне і папулярызацыя твораў мастацкай літаратуры і мастацтва для дзяцей і моладзі; 3.3. эстэтычнае выхаванне і мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі; 3.4. папулярызацыя класічных твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, іншых высокамастацкіх і высокамаральных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры; 3.5. забеспячэнне развіцця культуры ў сельскай мясцовасці. Артыкул 3. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб культуры і адносіны, якія ім рэгулююцца 1. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб культуры грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з дадзенага Закона, іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць грамадскія адносіны, звязаныя з ажыццяўленнем і забеспячэннем культурнай дзейнасці. 2. Дадзены Закон і іншыя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб культуры рэгулююць грамадскія адносіны ў наступных сферах: 2.1. ахова гісторыка-культурнай спадчыны; 2.2. прафесійная дзейнасць у галіне мастацкай літаратуры; 2.3. прафесійная дзейнасць у галіне мастацтва; 2.4. музейная справа, калекцыяніраванне культурных каштоўнасцей; 2.5. бібліятэчная справа; 2.6. народная творчасць, самадзейная мастацкая творчасць; 2.7. выдавецкая справа ў частцы, звязанай з выданнем твораў літаратуры, якія маюць значэнне для адраджэння, захоўвання, развіцця і распаўсюджвання культуры, дзейнасць па распаўсюджванню і папулярызацыі ўказаных выданняў; 2.8. дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі ў частцы, звязанай са стварэннем, выкарыстаннем, распаўсюджваннем і папулярызацыяй культурных каштоўнасцей; 2.9. дзейнасць па стварэнню аб'ектаў культурнай інфраструктуры, вытворчасці (вырабу) інструментаў, абсталявання і іншай маёмасці, прызначанай для ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці; 2.10. дзейнасць па эстэтычнаму выхаванню і мастацкай адукацыі; 2.11. навукова-даследчая і метадычная дзейнасць у галіне культуры; 2.12. дзейнасць па арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва; 2.13. міжнароднае культурнае супрацоўніцтва; 2.14. іншыя сферы, звязаныя з ажыццяўленнем і забеспячэннем культурнай дзейнасці, калі іншае не вызначана дадзеным Законам. Артыкул 4. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб культуры і нормы міжнароднага права Нормы права, якія рэгулююць ажыццяўленне і забеспячэнне культурнай дзейнасці і ўтрымліваюцца ва ўступіўшых у сілу міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь, з'яўляюцца часткай дзеючага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь заканадаўства аб культуры, падлягаюць непасрэднаму прымяненню, акрамя выпадкаў, калі з міжнароднага дагавора вынікае, што для прымянення такіх норм патрабуецца выданне ўнутрыдзяржаўнага нарматыўнага прававога акта, і маюць сілу таго нарматыўнага прававога акта, якім выказана згода Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе адпаведнага міжнароднага дагавора. Артыкул 5. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб культуры Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца крымінальная, адміністрацыйная, дысцыплінарная, матэрыяльная і іншая адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб культуры. Артыкул 6. Суб'екты культурнай дзейнасці 1. Суб'ектамі культурнай дзейнасці з'яўляюцца: 1.1. работнікі культуры, творчыя работнікі і іншыя фізічныя асобы; 1.2. арганізацыі культуры і іншыя юрыдычныя асобы; 1.3. калектывы мастацкай творчасці, якія не з'яўляюцца арганізацыямі культуры; 1.4. дзяржаўныя органы; 1.5. органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання; 1.6. навукова-даследчыя ўстановы і ўстановы адукацыі ў галіне культуры. 2. У выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аб культуры, суб'ектамі культурнай дзейнасці могуць выступаць структурныя, у тым ліку адасобленыя, падраздзяленні юрыдычных асоб. 3. Суб'ектамі культурнай творчай дзейнасці з'яўляюцца: 3.1. работнікі культуры, творчыя работнікі і іншыя фізічныя асобы; 3.2. калектывы мастацкай творчасці. Артыкул 7. Права на ажыццяўленне і забеспячэнне культурнай дзейнасці 1. Суб'екты культурнай дзейнасці маюць права ў адпаведнасці з дадзеным Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь ажыццяўляць і (або) забяспечваць культурную дзейнасць, за выключэннем дзейнасці, забароненай заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. 2. Культурная творчая дзейнасць ажыццяўляецца ў форме прафесійнай, самадзейнай (аматарскай) або аўтэнтычна-фальклорнай дзейнасці як індывідуальна, так і на калектыўнай аснове. Артыкул 8. Асноўныя прынцыпы ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці з'яўляюцца: свабода мастацкай творчасці і іншай культурнай творчай дзейнасці, самаразвіццё творчых працэсаў; разнастайнасць напрамкаў, форм, жанраў і стыляў у культурнай творчай дзейнасці, недапушчальнасць манапалізму ў культуры і манапалізацыі культурнай дзейнасці; агульнадаступнасць культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў дзяржаўных і грамадскіх фондах; роўнасць суб'ектаў культурнай дзейнасці перад законам, недапушчальнасць устанаўлення пераваг і прывілей у галіне культуры, якія супярэчаць закону; арыентацыя на нацыянальныя і агульначалавечыя каштоўнасці, культурныя каштоўнасці, якія носяць высокамастацкі і высокамаральны характар; гуманістычная накіраванасць і ўзмацненне асобаснага пачатку ў культурнай дзейнасці; усямерная ахова, рацыянальнае выкарыстанне і павелічэнне гісторыка-культурнан спадчыны і інтэлектуальнай уласнасці ў галіне культуры; свабоднае развіццё культур усіх нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь; прыярытэт умоў для развіцця беларускай нацыянальнай культуры; узаемадзеянне беларускай нацыянальнай культуры з культурамі іншых народаў; спалучэнне дзяржаўных і грамадскіх пачаткаў у арганізацыі культурнай дзейнасці і кіраванні ёю. Артыкул 9. Свабода мастацкай творчасці 1. Суб'екты культурнай творчай дзейнасці карыстаюцца свабодай мастацкай творчасці. 2. Свабода мастацкай творчасці складаецца з права выбару сфер, напрамкаў (школ), форм, прыёмаў і метадаў мастацкай творчасці, самастойнага вызначэння формы і зместу, жанру, мовы, стылю, годнасці і прызначэння ствараемых твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, рэпертуару выконваемых твораў, мовы, стылю і манеры выканання. 3. Умяшанне дзяржаўных органаў (арганізацый), іх службовых асоб, юрыдычных і фізічных асоб у працэс стварэння і (або) выканання суб'ектамі культурнай творчай дзейнасці твораў мастацкай літаратуры і мастацтва (далей - творчы працэс) з мэтай вызначыць змест творчага працэсу і (або) уздзейнічаць на яго вынікі не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных законам. 4. Не з'яўляюцца ўмяшаннем у творчы працэс дзеянні, заснаваныя на дагаворы з суб'ектам культурнай дзейнасці. 5. Любое ўмяшанне ў творчы працэс суб'екта культурнай дзейнасці можа быць абскарджана ў суд у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Артыкул 10. Сацыяльна-творчыя заказы 1. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы маюць права размяшчаць у суб'ектаў культурнай дзейнасці з іх згоды сацыяльна-творчыя заказы. 2. Сацыяльна-творчы заказ - гэта дагавор на стварэнне новых твораў мастацкай літаратуры, тэатральных пастановак і канцэртных праграм, іншых вынікаў культурна-творчай дзейнасці, арганізацыю і правядзенне выставак, фестываляў, аглядаў, конкурсаў і іншых культурных мерапрыемстваў, аказанне паслуг у галіне культуры. 3. Сацыяльна-творчыя заказы размяшчаюцца з мэтай стымулявання творчага пошуку, падтрымкі таленавітых аўтараў і выканаўцаў, рашэння іншых сацыяльна-культурных задач. Артыкул 11. Парадак распаўсюджвання і папулярызацыі вынікаў мастацкай творчасці 1. Суб'екты культурнай дзейнасці, якія распаўсюджваюць і (або) папулярызуюць вынікі мастацкай творчасці, маюць права самастойна вызначаць рэпертуарную палітыку і змест культурных праграм, распаўсюджваць і (або) папулярызаваць творы мастацкай літаратуры і мастацтва, розныя па відах, напрамках (школах), форме і зместу, жанры, мове, стылю, папулярызаваць творчасць розных аўтараў, выканаўцаў і калектываў мастацкай творчасці. 2. Забараняецца распаўсюджванне і (або) папулярызацыя твораў літаратуры і мастацтва, калі такія творы або іх распаўсюджванне і (або) папулярызацыя накіраваны супраць суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, заклікаюць да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змяненню канстытуцыйнага ладу, прапагандуюць вайну, гвалт і жорсткасць сацыяльную, нацыянальную, рэлігійную, расавую выключнасць нецярпімасць або варожасць, парнаграфію, падбухторваюць да ўчынення злачынстваў. 3. Парадак прыняцця рашэнняў аб забароне або абмежаванні апублікавання, публічнага выканання і паказу твораў літаратуры і мастацтва, абнародавання іх іншым спосабам, забароне або абмежаванні правядзення іншых культурных мерапрыемстваў на падставах, прадугледжаных пунктам 2 дадзенага артыкула, а таксама дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя на прыняцце такіх рашэнняў, вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь. 4. Рашэнне дзяржаўнага органа, дзеянні ўказанага органа або яго службовай асобы, звязаныя з забаронай або абмежаваннем абнародавання твораў літаратуры і мастацтва, а таксама забаронай або абмежаваннем правядзення іншых культурных мерапрыемстваў, могуць быць абскарджаны ў суд у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 5. Асаблівасці парадку распаўсюджвання і (або) папулярызацыі вынікаў мастацкай творчасці ў ходзе правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў устанаўліваюцца актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. ГЛАВА 2 ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ I КІРАВАННЕ Ў ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ Артыкул 12. Дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры Дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне культурь ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублік Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі ў межах іх кампетэнцыі. Артыкул 13. Напрамкі дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне культуры 1. Дзяржаўныя органы, што ажыццяўляюць рэгуляванне і кіраванн ў галіне культуры, у адпаведнасці са сваёю кампетэнцыяй: 1.1. фарміруюць і рэалізуюць дзяржаўную палітыку ў галіне культуры, вызначаюць агульную стратэгію сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця ва ўказанай галіне; 1.2. распрацоўваюць і зацвярджаюць дзяржаўныя праграмы захоўвання і развіцця культуры, забяспечваюць іх выкананне; 1.3. устанаўліваюць і перыядычна пераглядаюць дзяржаўныя мінімальныя сацыяльныя стандарты ў галіне культуры, забяспечваюць іх рэалізацыю; 1.4. ствараюць дзяржаўныя арганізацыі культуры і кіруюць іх дзейнасцю, садзейнічаюць развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных арганізацый культуры; 1.5. ажыццяўляюць планаванне, забяспечваюць праектаванне і будаўніцтва (стварэнне) аб'ектаў культурнай інфраструктуры, неабходных для выканання дзяржаўных праграм захоўвання і развіцця культуры, рэалізацыі дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне культуры; 1.6. забяспечваюць уключэнне ў праекты будаўніцтва грамадскіх і жылых будынкаў (комплексаў), забудовы жылых масіваў заданняў па іх мастацкаму афармленню, а таксама спалучэнне архітэктурных рашэнняў новых збудаванняў з існуючай забудовай, прыродным ландшафтам з улікам ахоўных зон нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, выкарыстанне нацыянальных традыцый і прыёмаў забудовы, ландшафтнай архітэктуры з мэтай фарміравання эстэтычнага жыццёвага асяроддзя; 1.7. пры фарміраванні рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на чарговы фінансавы год прадугледжваюць выдзяленне сродкаў на фінансаванне культурнай дзейнасці; 1.8. стымулююць культурную, дабрачынную і спонсарскую дзейнасць у галіне культуры шляхам устанаўлення і прадастаўлення гарантый суб'ектам культурнай творчай дзейнасці, ільгот некамерцыйным арганізацыям культуры, а таксама фізічным і юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць дабрачынную і спонсарскую дзейнасць у галіне культуры; 1.9. заахвочваюць работнікаў культуры, суб'ектаў культурнай творчай дзейнасці, якія ўнеслі значны ўклад у адраджэнне, захоўванне, развіццё і распаўсюджванне культуры, шляхам прымянення мер матэрыяльнага і маральнага заахвочвання; 1.10. аказваюць асобую падтрымку юным таленавітым аўтарам і выканаўцам, творчай моладзі, а таксама дэбютантам і пачынаючым калектывам мастацкай творчасці; 1.11. забяспечваюць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь доступ да культурных каштоўнасцей і культурнай дзейнасці на льготных умовах для фізічных асоб, якія маюць патрэбу ў асобым клопаце дзяржавы ці маюць асобыя заслугі перад дзяржавай; 1.12. ствараюць спрыяльныя ўмовы для эстэтычнага выхавання і мастацкай адукацыі шляхам гуманітарызацыі ўсёй сістэмы адукацыі, падтрымкі і развіцця ўстаноў адукацыі ў галіне культуры; 1.13. арганізуюць правядзенне культурных мерапрыемстваў, звязаных з распаўсюджваннем і папулярызацыяй культурных каштоўнасцей; 1.14. спрыяюць стварэнню, распаўсюджванню і папулярызацыі суб'ектамі культурнай дзейнасці ў першачарговым парадку культурных каштоўнасцей, якія маюць высокамастацкае і высокамаральнае значэнне, распаўсюджванню і папулярызацыі культурных каштоўнасцей, што атрымалі высокую ацэнку на айчынных і міжнародных фестывалях, аглядах, конкурсах, у тым ліку шляхам размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў і фінансавання культурных праграм (праектаў, мерапрыемстваў); 1.15. ствараюць умовы для адраджэння і развіцця гістарычных традыцый народнай творчасці, заахвочваюць культурную дзейнасць юрыдычных і фізічных асоб ва ўказанай сферы; 1.16. садзейнічаюць развіццю літаратурнай і мастацкай крытыкі, арганізацыі і правядзенню фестываляў, аглядаў, конкурсаў, экспертыз і іншых форм аб'ектыўнай і незалежнай ацэнкі вынікаў мастацкай творчасці; 1.17. ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку прымаюць меры па абароне грамадскай маралі; 1.18. забяспечваюць правядзенне навуковых даследаванняў, распрацоўку і ажыццяўленне навуковых праграм і праектаў у галіне культуры, аказанне метадычнай дапамогі арганізацыям культуры; 1.19. арганізуюць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі работнікаў культуры; 1.20. ажыццяўляюць выяўленне, улік, вывучэнне, рэстаўрацыю і ахову аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны; 1.21. забяспечваюць афіцыйнае апублікаванне, давядзенне да ўсеагульнага ведама ў іншай форме актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб культуры, дзяржаўных праграм захоўвання і развіцця культуры, іншай дакументаванай інфармацыі аб культурным жыцці, калі яна мае грамадска значны характар; 1.22. забяспечваюць вядзенне статыстычнага ўліку ў галіне культуры і апублікаванне штогадовых справаздач аб сацыякультурнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь; 1.23. ствараюць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, якія спецыялізуюцца на асвятленні культурнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь і замежных дзяржавах, стымулююць публікацыі або паведамленні для ўсеагульнага ведама ў іншай форме на тэмы, звязаныя з культурным жыццём, у іншых дзяржаўных, а таксама недзяржаўных сродках масавай інфармацыі, у тым ліку шляхам размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў, прадастаўлення падатковых і іншых ільгот; 1.24. стымулююць выданне літаратуры, якая мае значэнне для адраджэння, захоўвання, развіцця і распаўсюджвання культуры (творы літаратуры нацыянальнай тэматыкі, для дзяцей і моладзі, класічныя творы мастацкай літаратуры і іншыя); 1.25. садзейнічаюць укараненню перадавых інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці арганізацый культуры, ствараюць адзіную дзяржаўную сістэму інфармацыйнага забеспячэння культурнай дзейнасці і адзіную інфармацыйную адукацыйную прастору ў галіне культуры; 1.26. рэгулююць перамяшчэнне матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцей праз мяжу Рэспублікі Беларусь, перашкаджаюць незаконнаму вывазу за межы Рэспублікі Беларусь і незаконнай перадачы права ўласнасці на матэрыяльныя рухомыя культурныя каштоўнасці, прымаюць меры па вяртанню ў Рэспубліку Беларусь матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных з яе тэрыторыі ці не вернутых ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку; 1.27. ствараюць умовы для міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, развіваюць культурныя сувязі з суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой; 1.28. аказваюць падтрымку нацыянальным органам міжнародных арганізацый у галіне культуры; 1.29.могуць аказваць падтрымку творчым саюзам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; 1.30. ствараюць спрыяльныя ўмовы для развіцця клубных устаноў для інвалідаў; 1.31. выконваюць іншыя абавязкі, прадугледжаныя дадзеным Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. 2. Дзяржаўныя органы ажыццяўляюць рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры ва ўзаемадзеянні з органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама творчымі саюзамі і іншымі грамадскімі арганізацыямі (аб'яднаннямі), што ажыццяўляюць культурную дзейнасць. Напрамкі і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца дадзеным Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. 3.3 мэтай стварэння арганізацыйных асноў узаемадзеяння дзяржаўных органаў, што ажыццяўляюць рэгуляванне і кіраванне ў галіне культуры, і грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, дзеячаў культуры і іншых суб'ектаў культурнай дзейнасці пры дзяржаўных органах могуць стварацца грамадскія саветы і іншыя кансультатыўныя органы. Артыкул 14. Дзяржаўныя праграмы захоўвання і развіцця культуры 1. Дзяржаўныя праграмы захоўвання і развіцця культуры падзяляюцца на рэспубліканскія і рэгіянальныя. 2. Рэспубліканскія праграмы захоўвання і развіцця культуры вызначаюць змест дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры і сродкі яе рэалізацыі. 3. Рэгіянальныя праграмы захоўвання і развіцця культуры вызначаюць меры па адраджэнню, захоўванню, развіццю і распаўсюджванню культуры на ўзроўні адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь. 4. Рэспубліканскія праграмы захоўвання і развіцця культуры распрацоўваюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь не менш чым на пяць гадоў і зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь. 5. Рэгіянальныя праграмы захоўвання і развіцця культуры могуць распрацоўвацца па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Указаныя праграмы зацвярджаюцца адпаведнымі мясцовымі Саветамі дэпутатаў. Артыкул 15. Дзяржаўная культуралагічная экспертыза 1. Дзяржаўныя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, дзяржаўныя праграмы абароны навакольнага асяроддзя і выкарыстання прыродных рэсурсаў на стадыі іх распрацоўкі падлягаюць абавязковай дзяржаўнай культуралагічнай экспертызе. Мэтай дзяржаўнай культуралагічнай экспертызы з'яўляецца вызначэнне ўздзеяння вынікаў выканання праграмы на захоўванне і развіццё культуры, а таксама ўплыву культуры на выкананне адпаведнай праграмы. 2. Парадак і ўмовы правядзення дзяржаўнай культуралагічнай экспертызы вызначаюцца палажэннем аб яе правядзенні, якое зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь. ГЛАВА З ПРАВЫ I АБАВЯЗКІ ГРАМАДЗЯН У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ Артыкул 16. Правы і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў галіне культуры 1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на: 1.1. дастойны ўзровень культурнага жыцця; 1.2. атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі аб культурным жыцці; 1.3. удзел у культурным жыцці; 1.4. свабоду мастацкай творчасці і іншай культурнай творчай дзейнасці; 1.5. нацыянальную культурную самабытнасць; 1.6. абарону інтэлектуальнай уласнасці ў галіне культуры; 1.7. эстэтычнае выхаванне і мастацкую адукацыю; 1.8. свабоду аб'яднання ў галіне культуры; 1.9. стварэнне арганізацын культуры. 2. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь абавязаны: 2.1. берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя культурныя каштоўнасці; 2.2. паважаць культуру і мову ўсіх нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. 3. Бацькі або асобы, якія іх замяняюць, абавязаны клапаціцца аб эстэтычным выхаванні, культурным развіцці дзяцей, далучэнні іх да культурных каштоўнасцей. 4. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі ў галіне культуры нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана дадзеным Законам, іншымі заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь. Артыкул 17. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця 1. Кожны мае права на дастойны ўзровень культурнага жыцця, які дазваляе забяспечыць задавальненне асноўных духоўных патрэбнасцей чалавека. 2. Пад узроўнем культурнага жыцця разумеецца ўзровень забяспечанасці кожнага чалавека з улікам яго месца жыхарства агульнадаступнымі паслугамі ў галіне культуры, арганізацыямі культуры, якія аказваюць такія паслугі, аб'ектамі культурнай інфраструктуры, а таксама якасны ўзровень распаўсюджваемых і папулярызуемых культурных каштоўнасцей і эстэтычнага жыццёвага асяроддзя. Артыкул 18. Права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі аб культурным жыцці 1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на атрыманне, захоўванне, распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці. 2. Пад інфармацыяй аб кулыурным жыцці разумеюцца звесткі аб змесце культурнай дзейнасці, культурных каштоўнасцях і аб'ектах культурнай інфраструктуры. 3. Не можа быць прадастаўлена або распаўсюджана інфармацыя аб культурным жыцці, калі звесткі, што складаюць гэту інфармацыю, належаць да тайны, якая ахоўваецца законам. Артыкул 19. Права на ўдзел у культурным жыцці 1. Кожны мае права на ўдзел у культурным жыцці, у тым ліку права на заняцце культурнай дзейнасцю, доступ (далучэнне) да культурных каштоўнасцей і карыстанне імі. 2. Права кожнага на заняцце культурнай дзейнасцю прадугледжвае: 2.1.свабоду выбару сферы, віду і напрамку, формы культурнай дзейнасці ў адпаведнасці са сваімі патрэбнасцямі, інтарэсамі і здольнасцямі (магчымасцямі); 2.2. магчымасць самастойна ці сумесна з іншымі суб'ектамі культурнай дзейнасці ажыццяўляць выбраную культурную дзейнасць, за выключэннем забароненай заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. 3. Права кожнага на доступ (далучэнне) да культурных каштоўнасцей і карыстанне імі прадугледжвае: 3.1. свабоду выбару віду культурных каштоўнасцей, якія цікавяць, а таксама формы далучэння да іх; 3.2. магчымасць наведвання арганізацый культуры, аб'ектаў культурнай інфраструктуры з мэтай азнаямлення з культурнымі каштоўнасцямі, іх вывучэння і асваення; 3.3. магчымасць далучэння да культурных каштоўнасцей з дапамогай інфармацыі, зафіксаванай на матэрыяльных носьбітах, а таксама аудыё-, аўдыёвізуальных і іншых паведамленняў, якія распаўсюджваюцца сродкамі масавай інфармацыі; 3.4. магчымасць азнаямлення з культурнымі каштоўнасцямі, іх вывучэння і асваення шляхам непасрэднага ўспрымання; 3.5. магчымасць выкарыстання культурных каштоўнасцей у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 4. Права свабоднага доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей дзейнічае ў адносінах да: 4.1. матэрыяльных культурных каштоўнасцей, што належаць дзяржаве і (або) знаходзяцца ў фондах дзяржаўных арганізацый культуры, а таксама знаходзяцца ў фондах арганізацый культуры, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў; 4.2. нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, выключныя правы на выкарыстанне якіх належаць дзяржаве, арганізацыям культуры, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, што перайшлі ў грамадскі набытак. 5. Умовы і парадак свабоднага доступу да культурных каштоўнасцей, указаных у пункце 4 дадзенага артыкула, вызначаюцца дадзеным Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. 6. Права свабоднага доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, указаных у пункце 4 дадзенага артыкула, не выключае магчымасць вызначэння законам ці ў адпаведнасці з ім абмежаванняў, заснаваных на спецыфіцы культурных каштоўнасцей і (або) неабходнасці забеспячэння іх захоўвання. 7. Магчымасць доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, не ўказаных у пункце 4 дадзенага артыкула, а таксама ўмовы і парадак такога доступу вызначаюцца ўласнікам або ўладальнікам выключных правоў на культурныя каштоўнасці, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Артыкул 20. Права на нацыянальную культурную самабытнасць 1. Кожны мае права на нацыянальную культурную самабытнасць. 2. Права на нацыянальную культурную самабытнасць прадугледжвае права асобы, якая належыць да любой нацыянальнай супольнасці і пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, захоўваць, развіваць і распаўсюджваць сваю нацыянальную культуру ва ўсіх яе выяўленнях, карыстацца роднай мовай, выхоўваць дзяцей у нацыянальных культурных традыцыях. 3. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія належаць да любой нацыянальнай супольнасці, маюць права на стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь грамадскіх аб'яднанняў, што ажыццяўляюць культурную дзейнасць. ПРАЦЯГ - далей... |
|