031112. Мінкульт разбурае культуру пасьпяхова. /// Дырэктар Дзяржаўнага сымфанічнага аркестру І.Турко звольнены з пасады.
Мінкульт разбурае культуру пасьпяхова.

А што?
Нічогаж ня робіцца дзеля разьвіцьця культуры - толькі заганяецца ўсё глыбей!..

А міністр та - голы.
(але ж такі паслухмяны!)

з.р.

___________________________


// на фота /ВВС/:

папрасіце ў студэнтаў нешта прыкрыцца!
галоўная
НАВІНЫ ч.29
папярэдняя
наступная
E-mail: ruz@tut.by
ДЫРЭКТАР ДЗЯРЖАЎНАГА СЫМФАНІЧНАГА АРКЕСТРУ І.ТУРКО ЗВОЛЬНЕНЫ З ПАСАДЫ

Некалькі месяцаў таму ён афіцыйна адмовіўся весьці ідэалягічную працу, і вось 6 лістапада ён быў звольнены з дырэктарскай пасады. Цяпер Іосіф Турко зьбіраецца абскарджваць рашэньне аб звальненьні ў судзе.


Ганна Соусь, Менск

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага сымфанічнага аркестру й намесьнік дырэктару Бедзяржфілярмоніі Іосіф Турко 6 лістапада быў звольнены са сваёй пасады. Адметна, што гэта адбылося амаль адразу пасьля вяртаньня аркестру з прэстыжнага опэрнага фэстывалю ў Ірляндыі, і арганізацыя гэтых гастроляў ёсьць заслугай менавіта Іосіфа Турка.

Напачатку верасьня, калі распачаўся канфлікт з дырэктарам філярмоніі, Іосіфа Турка фактычна вымусілі напісаць заяву аб звальненьні паводле ўласнага жаданьня. Пасьля гастроляў адбыўся сход калектыву аркестру, на якім музыканты папрасілі Іосіфа Турка адклікаць заяву, аднак дырэктар філярмоніі Аляксей Шут пакінуў ягоны зварот без увагі. Такім чынам звальненьне адбылося з фармулёўкай “паводле дамоўленасьці бакоў”. Адной з прычынаў звальненьня стала адмова Іосіфа Турка весьці ідэалягічную працу:

(Турко: ) “Я як намесьнік дырэктара філярмоніі й дырэктар сімфанічнага аркестру, які адказваў на той час згодна са службовымі абавязкамі толькі за аркестар, не хацеў бы весьці ідэалягічнай работы ва ўсёй філярмоніі. Я адмовіўся таму, што не магу і ня ўмею весьці гэтай працы. Я ня думаю, што гэта такі мужны ўчынак. Напэўна, кожны чалавек зрабіў бы гэтак. Калі я не магу рабіць гэтага, калі мне гэта ня дадзена Богам, то чаму я павінен гэта рабіць? Я павінен рабіць тую працу, якую ведаю”.

Іосіф Турко зьбіраецца абскарджваць рашэньне аб звальненьні ў судзе. Сёньня ён сустракаўся зь юрыстамі Фэдэрацыі прафсаюзаў, якія засьведчылі, што ягонае звальненьне адбывалася з парушэньнямі заканадаўства, і цяпер ён рыхтуе адпаведны пазоў у суд.

У верасьні, калі разгортваўся канфлікт паміж Іосіфам Турком і дырэкцыяй філярмоніі, пра які падрабязна паведамляла Радыё Свабода, музыканты Беларускага дзяржаўнага сымфанічнага аркестру напісалі ліст да міністра культуры з просьбай прыняць справядлівае рашэньне і пакінуць Іосіфа Турка на пасадзе дырэктара аркестру. Ліст падпісалі 72 чалавекі. Як паведаміў Радыё Свабода скрыпач аркестру Аляксей Маскаленка, як яму стала вядома, на гэты ліст быў падрыхтаваны адказ і накіраваны ў філярмонію, аднак калектыву аркестру не далі зь ім азнаёміцца. Мае спробы высьветліць пазыцыю Міністэрства культуры ў гэтай справе аказаліся беспасьпяховымі, як, дарэчы, і спробы зьвязацца з дырэктарам філярмоніі Аляксеем Шутом.

Сёньня павінна была адбыцца рэпэтыцыя аркестру, і на яе мусіў прыехаць дырэктар філярмоніі Аляксей Шут, каб патлумачыць усе спрэчныя пытаньні, аднак учора дырэктар філярмоніі адмяніў рэпэтыцыю. Скрыпач Аляксей Маскаленка гаворыць, што музыкантаў аркестру цалкам задавальняла праца Іосіфа Турка на пасадзе дырэктара аркестру:

(Маскаленка: ) “Іосіфа Турка няма за што звальняць.Ён вельмі добра працаваў амаль пяць гадоў. Выдатныя кантакты былі ў яго наладжаныя ня толькі з намі, але й з мэнэджэрамі, замежнымі прадстаўнікамі. Ён сумленны і справядлівы чалавек. А калектыў жа — гэта шмат вачэй, усе людзі дасьведчаныя, усе бачаць, што зь ім працаваць добра, існуе пэрспэктыва. І таму калектыў цалкам выступае ў яго падтрымку”.

Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра далейшыя пляны, Іосіф Турко зазначыў:

(Турко: ) “Цяпер ёсьць нейкія прапановы, пакуль ня буду казаць пра іх. У любым выпадку, думаю, што бяз працы не застануся. Хаця я разумею, што ў дадзенай сытуацыі будзе складана знайсьці работу”.

http://www.svaboda.org/news/articles/2003/11/20031111134233.asp
Hosted by uCoz