031113. ІДЭЯЛЁГІЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ. на САЙТ ПРЭЗЫДЭНТА ад Зголіча. /// Президент и интеллигенция поговорят не только о культуре?
Паважаны спадар Прэзыдэнт! Добра, што публікуюцца разнастайныя меркаваньні на гэтым сайце. Пытаньне ідэялёгіі вельмі складанае, каб мне зараз адказаць на яго вычарпальна. Але ж паспрабую дапоўніць тое, што ўжо надрукавана: www.zgolich.narod.ru Добра, што не далі розным чыноўнікам атрымаць новую кармушку (як КПСС напрыканцы свайго жыцьця). Добра, што ўвогуле сталі абмяркоўваць гэтую тэму (здаецца, што наша дзяржава ўсталёўваецца незалежна ад моцных суседзяў). Добра, што дзяржава адчувае сваю былую віну перад чалавекам ды вернікамі. Але ці ня будзе тут перагібаў? Ці не пазбавім мы людзей магчымасьці пайсьці ў царкву /недзяржаўную/, калі будзем і надалей будаваць за бюджэтныя сродкі храмы РПЦ-БПЦ? Ці не адбярэм мы ў паважаных праваслаўных іх апошнюю надзею – Веру ў Бога? Ці не абразім мы іншых вернікаў?.. Тое ж самае можа адбыцца з моладзю, у якой дзяржава адбірае магчымасьць самастойна вызначаць свой лёс, калі дае ільготы розным БР(П)Смам. Тое ж самае можа адбыцца з пісьменнікамі ды іншымі творцамі, у якіх дзяржава забірае самастойнасьць і адказнасьць, калі ўтварае рознака кшталту холдынгі. Гэтак жа – на шмат якіх узроўнях... Справы дзяржаўныя палягаюць ў сістэме менавіта дзяржаўнай ідэялёгіі (ня блытаць з нацыянальнай ідэяй, да якой, відаць, дзяржаўныя інстытуты яшчэ не дацягнуліся). А што з’яўляецца сёньня ідэялагічным інстытутам? Дзе адбываецца ўсведамленьне актыўнымі грамадзянамі тых самых ідэяў, якія карысны дзяржаве? У цэрквах? Мінуў той час. У партыях? Мінуў таксама. Сёньня сьветам кіруе новы ідэялагічны інстытут – Галівуд (які быў створаны беларусамі). Галівуд, які быў збудаваны дзяржавай у гады крызісу, пасьля чаго сам пачаў будаваць дзяржаву. Што можа супрацьпаставіць яму нашая маладая дзяржава? Імпэрскае тэлебачаньне? Размаўляючае толькі па-расейску беларускае? Прэзыдэнцкая “Совесткая Белоруссия”, якая раздае свае плошчы расейскім газэтам? Фэстывалі, якімі кіруе адзін на ўсю дзяржаву чалавек (не Прэзыдэнт)? Кінастудыю, якая здымае стужкі па замове Расеі ды ЗША (у той час, калі свае рэжысэры без працы)? Адчыніце законы (яны ў нас больш-менш добрыя). Ды з’вярніце на іх увагу дзяржаўных праваахоўчых ворганаў. Дастаткова рабіць усё па законе аб мовах, аўтарскіх правах ды інш... Прымаючы законы аб культуры ды кінематаграфіі на Беларусі трэбы больш уважліва вывучыць сістэму кіраваньня-самакіраваньня ды нацыянальную ідэю Беларусі (якая існуе ў нашай нацыі шмат вякоў). Ідэі палягаюць у сфэрах, якія не фармулююцца дакладна (але ж менавіты яны кіруюць нашымі паводзінамі ды ствараюць нашыя сістэмы каштоўнасьцяў). Ідэі гінуць пры спробах пасадзіць іх на ланцуг... Гэтак жа – з ідэялёгіяй /сапраўднай/. Дзякую за ўвагу! Зголіч Руслан, кінарэжысэр. http://www.president.gov.by/rus/president/ideologia/ /ССЫЛКА - ниже/ ____________________________ // на фото /ГОСТИ/: вырезанные кадры из фильма |
|