031013. НА КІНАФЭСТЫВАЛІ Ў БЕРАСЬЦІ РЭЖЫСЭРУ РУСЛАНУ ЗГОЛІЧУ РАЗЬБІЛІ КАМЭРУ // 031013. форум ВВС: Сборная России и Евро-2004
13 Кастрычніка 2003

НА КІНАФЭСТЫВАЛІ Ў БЕРАСЬЦІ РЭЖЫСЭРУ РУСЛАНУ ЗГОЛІЧУ РАЗЬБІЛІ КАМЭРУ

У Берасьці працягваецца нацыянальны фэстываль беларускіх фільмаў. Аднак галоўным уражаньнем ад гэтага мерапрыемства пакуль застаецца не прагляд айчынных кінастужак, а інцыдэнт, які здарыўся падчас адкрыцьця фэстывалю з кінарэжысэрам Русланам Зголічам, якому разьбілі відэакамэру.


Алег Супрунюк, Берасьце

Адрозна ад мінулых гадоў адкрыцьцё чацьвертага нацыянальнага фэстывалю беларускіх фільмаў расьцягнулася больш як на дзьве гадзіны. Гэта непрыемна ўразіла многіх прысутных, якія прыйшлі ў залю берасьцейскага кінатэатру “Беларусь”, каб упершыню пабачыць беларускамоўную вэрсію фільму “Анастасія Слуцкая”.

Падчас цырымоніі адкрыцьця фэстывалю кінарэжысэр Руслан Зголіч здымаў сюжэт на відэакамэру, аднак у глядзельную залю яго не пусьцілі супрацоўнікі аховы кінатэатру. Паміж рэжысэрам і ахоўнікамі распачалася бойка, у выніку якой спадару Зголічу разьбілі камэру. Больш за ўсё зьдзівіла тое, што міліцыянты ніяк не адрэагавалі на інцыдэнт і фактычна выконвалі ўсе загады ахоўнікаў.

Руслан Зголіч мяркуе, што адна з прычынаў канфлікту палягае ў сытуацыі вакол ягонага фільму “Госьці”, які быў фактычна забаронены беларускімі ўладамі паводле палітычных матываў. Спадара Зголіча адхілілі ад працы над фільмам, звольнілі з кінастудыі і завялі на яго крымінальную справу. Кінарэжысэра абвінавачваюць у тым, што ён скраў фрагмэнты забароненай кінастужкі, таму інцыдэнт у Берасьці Руслан Зголіч лічыць невыпадковым.

(Зголіч: ) “Мяркую, што правакацыя, учыненая ў той дзень кіраўніцтвам фэстывалю, ёсьць працягам тых самых прычынаў, што прывялі да пачатку крымінальнай справы. Гэта візыт супрацоўніка Міністэрства культуры Расеі, які пабачыў, што фільм “Госьці” атрымліваецца. А фільм “Госьці” ёсьць таксама антываенным фільмам — супраць вайны ў Чачэніі, супраць палітыкі Крамлю ў рэгіёнах Расеі і ў адносінах да Беларусі”.

У Берасьці перапрацаваны варыянт фільму “Госьці” будзе дэманстравацца 14 кастрычніка пад назовам “Эскіз на маніторы”. Рэжысэрамі гэтай стужкі ў праграме фэстывалю акрамя Руслана Зголіча пазначаныя таксама Пётар Крывастаненка і Ізольд Кавэлашвілі. Аднак самому спадару Зголiчу адмовілі ў акрэдытацыі і пазбавілі магчымасьці прэзэнтаваць кінастужку на фэстывалі падчас сустрэчы з гледачамі.

Што да інцыдэнту, які здарыўся падчас адкрыцьця фэстывалю, дык Руслан Зголіч зьбіраецца падаваць адпаведную заяву ў пракуратуру.

http://www.svaboda.org/news/articles/
2003/10/20031013122647.asp
галоўная
НАВІНЫ ч.26
папярэдняя
наступная
E-mail: ruz@tut.by
Сборная России и Евро-2004


Обыграв в Москве сборную Грузии 3:1, российские футболисты заняли второе место в 10-й отборочной группе, пропустив вперед Швейцарию.
Новый тренер сборной Георгий Ярцев преобразил игру команды, которую теперь ждут два стыковых матча против команды Уэльса за право играть на континентальном первенстве.

Как вам игра сборной России? Попадет ли она на Евро-2004? Кто станет новым чемпионом Европы? Выскажите свое мнение о европейском отборочном турнире.

http://news.bbc.co.uk/hi/russian/talking_point/newsid_3184000/3184282.stm



Совершенно не слежу за игрой и чемпионатом. Но выражаю удовлетворение по поводу успехов сборной РФ-империи под руководством беларуского тренера Ярцева. Как и все остальные беларусы (Сухой, Малевич, Чубайс, Дерипаска, Вольский, Дзержинский) он обновил кровь империи и направил свои таланты в область улучшения человеческой породы (как и первые двое из названных беларусов). Так держать! А нашим руководителям думать надо, как создать условия на Беларуси для собственных талантов, а не упускать их за границу.

ЗГОЛИЧ Руслан тоже беларус.

Беларусь мачеха.
Hosted by uCoz