031024. Филарет получил орден и оскорбил его /// Архімандрыт Алексій Шынкевіч: "Пра нацыянальную царкву гаварыць зарана"
Филарет получил орден и оскорбил его.

Орден Скарыны (таго самага, які разьвіваў культуру і самастойнасьць Беларусі) – русскоязычному имперскому Филарету! Хотя бы уж принял его па-беларуску…

Главного он не сделал за 25 лет своего диктата – не образовал из православия русского действительно беларускай цэркві…

И за это получил орден из рук Лукашенко!

Конечно, надо давать ордена – за политику и ради рейтинга самого президента среди православных. Но при этом надо иметь ввиду, что история не забывает ничего.
Последнее относится также к Филарету, который старательно проводит на престол отца Фёдора из Германии (Повного)…

А церковь имеет ещё шансы стать действительно беларускай…

З.р.


----------------------------


// на фото /ГОСТИ/:

вырезанные кадры
галоўная
НАВІНЫ ч.27
папярэдняя
наступная
E-mail: ruz@tut.by
АРХІМАНДРЫТ АЛЕКСІЙ ШЫНКЕВІЧ: “ПРА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЦАРКВУ ГАВАРЫЦЬ ЗАРАНА”

На пытаньне, ці ёсьць праваслаўная царква ў Беларусі царквой нацыянальнай, нам адказаў супрацоўнік Менскага япархіяльнага ўпраўленьня беларускага экзархату архімандрыт Алексій Шынкевіч.



Валянціна Аксак, Менск

(Шынкевіч: ) “На сёньня мы маем толькі геаграфічную назву “Беларуская праваслаўная царква”. Але вельмі добра зрабіў Уладыка Філарэт, што даў няхай і параўнальную, але ўсё ж самастойнасьць для праваслаўя ў Беларусі. І я лічу, што гэта першы крок для таго, каб праваслаўная царква ў Беларусі мела адметныя нацыянальныя рысы. І перш за ўсё гэта актыўныя, творчыя адносіны да беларускай мовы ў царкве, больш шырокае, больш жывое яе ўжываньне ў жыцьці царквы.

Ці ёсьць сёньня беларуская праваслаўная царква царквой нацыянальнай, я лічу, што вельмі зарана яшчэ пра гэта гаварыць. Вось, напрыклад, калі мы параўнаем нашу царкву з эстонскай ці латвійскай, то ўбачым, што яны больш адпавядаюць гэтай назьве і па сваім унутраным жыцьці, і па ўжываньні мовы ў царкоўных службах, і па колькасьці нацыянальна сьвядомых сьвятароў. У нас, на жаль, на сёньня адмоўнае стаўленьне сьвятароў, я не кажу, што ва ўсіх, але ў многіх адмоўнае стаўленьне да беларускасьці, да мовы беларускай. Гэта вялікая задача і для мітрапаліта Філарэта, як для чалавека расейскага, выхаванага ў расейскай культуры, але ён заўсёды падкрэсьлівае, што ён любіць Беларусь, і яна для яго стала другой духоўнай айчынай.

Я лічу, што самае галоўнае ў дзейнасьці мітрапаліта за гэты пэрыяд — тое, што ён падняў праваслаўе на больш высокую прыступку. Да мітрапаліта Філарэта мы мелі адну япархію, якую ён узначаліў. Цяпер мы маем дзесяць япархіяў, і ёсьць магчымасьць больш шырока садзейнічаць сапраўднаму духоўнаму адраджэньню ў Беларусі”.

Радыё Свабода.
Hosted by uCoz