031029. ОТВЕТЫ ГОСОРГАНОВ: 031009. ПРОКУРАТУРА / 031010. КИНОПРОКАТ. / 031020. СЛЕДОВАТЕЛЬ. / 031022. ПРОКУРОР г.Минска. // 031024. "Народная воля" - о ЗАДЕРЖАНИИ ЗГОЛИЧА. "Замест прыёму ў прэзiдэнта - гадзiна ў аддзеле мiлiцыi"

1.
031009.
ПРОКУРАТУРА не рассмотрела жалобу по существу. Готовится обжалование.


2.
031010.
КИНОПРОКАТ. первый ответ такого рода из госоргана.


3.
031020. 1) СЛЕДОВАТЕЛЬ отказался рассматривать ходатайство по существу. Вынуждает Зголича разъяснить политические мотивы хищения "ГОСТИ"... Готовится жалоба прокурору.


4.
031020. 2) СЛЕДОВАТЕЛЬ отказался рассматривать ходатайство по существу. Вынуждает Зголича разъяснить политические мотивы хищения "ГОСТИ"... Готовится жалоба прокурору.


5.
031022. ПРОКУРОР г.Минска. Направил на пересмотр отказ в возбуждении уг.дела против ОМОНовцев, избивших Зголича 01.08.03. возле Администрации президента РБ - в день росс.СМИ. (ЗаЕБу! - За Единую Беларусь! без всяких "союзов"!)

==========================================



"Народная воля" о задержании Зголича:


Народная Воля
№202 от 24.10.2003


Замест прыёму ў прэзiдэнта - гадзiна ў аддзеле мiлiцыi



Мiлiцыя затрымала дзвюх удзельнiц несанкцыянаванага пiкета, якi адбыўся 22 кастрычнiка на Кастрычнiцкай плошчы ў Мiнску.

Жыхаркi Бабруйска Любоў Санкевiч, Галiна Гусева, Янiна Аўсянiк i Ева Усцiмчук прыехалi ў сталiцу, каб дабiцца прыёму ў прэзiдэнта Беларусi. Паколькi ў прыёме i вырашэннi iх праблем iм адмаўляюць, жанчыны вырашылi правесцi несанкцыянаваны пiкет насупраць будынка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта.

Жанчыны дамагаюцца прыёму ў прэзiдэнта, каб вырашыць пытаннi, у якiх iм не дапамаглi нi мясцовыя ўлады, нi Мiнiстэрства юстыцыi, нi Камiтэт дзяржкантролю.

Санкевiч была звольнена ў 2001 г. з пасады старшага бухгалтара завода трактарных дэталяў i агрэгатаў. Паводле яе слоў, нiбыта за сiстэматычнае парушэнне працоўных абавязкаў. На яе думку, сапраўднай прычынай стаў канфлiкт з адмiнiстрацыяй прадпрыемства: яна iнфармавала органы кантролю аб тым, што на заводзе пастаянна скажалIся лIчбы ў дакументацыI.

Я.Аўсянiк стаяла 17 гадоў у чарзе на кватэру. Яна сцвярджае, што яе несправядлiва абышлi пры размеркаваннi жылля. Прыкладна з такiмi ж праблемамi сутыкнулiся Е.Усцiмчук i Г.Гусева.

У знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў Санкевiч i Гусева 1 кастрычнiка абвясцiлi галадоўку. Гусева спынiла галадоўку 17 кастрычнiка з прычыны кепскага стану здароўя (яна анкалагiчна хворая), а Санкевiч трымае галадоўку дагэтуль.

Адна з удзельнiц несанкцыянаванай акцыi трымала ў руках плакат "Прашу сустрэчы з прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь з лiпеня 2001 года". Пiкет быў спынены супрацоўнiкамi мiлiцыi праз 2 хвiлiны пасля пачатку. Пакiдаючы Кастрычнiцкую плошчу, мiлiцыя затрымала Л.Санкевiч i Я.Аўсянiк.

Разам з iмi былi затрыманы карэспандэнт радыёстанцыi "Свабода" Валерый Калiноўскi, назiральнiк ад грамадскага аб'яднання "Беларускi Хельсiнкскi камiтэт" Юрый Грыгор'еў i рэжысёр Руслан Зголiч. На працягу гадзiны iх трымалi ў Цэнтральным РАУС Мiнска, пасля чаго адпусцiлi без складання пратаколаў. Зголiча i Санкевiч з райаддзела машына "хуткай дапамогi" адвезла ў клiнiку: у iх падняўся цiск. Санкевiч была ў стане, блiзкiм да гiпертанiчнага крызу, але заявiла дактарам, што будзе працягваць галадоўку i адмовiцца ад лекаў, пакуль не зможа патрапiць на прыём да Аляксандра Лукашэнкi.

Максiм ЗМIТРОВIЧ.



галоўная   НАВІНЫ ч.28   папярэдняя   наступная



 



Hosted by uCoz