// на фото /ГОСТИ/:
Виктор (Игорь Сигов).
--------------------------------------
форум на Хартии-97:
ЗГОЛИЧ Руслан // 13:09, 31/10/2003
Неужели всё-таки покончили с Мазынским?
Не хочется верить!
Трымайцеся!!!
Мы яшчэ вернемся!
????????????????????????????????????????
http://www.charter97.org/bel/forum/3806
=============================================
Тэатр «Вольная сцэна» зачыняецца
11:16, 31/10/2003
30 кастрычніка ўвечары ў менскім Доме літаратара прайшоў апошні спэктакль “Вольнае сцэны”. Адзіны беларускамоўны незалежны тэатар завяршыў сваю сцэнічную дзейнасьць скандальна вядомым спэктаклем па п’есе А. Дударава “Прынц Мамабук”.
Асноўная прычына закрыцьця тэатру, кажа стваральнік і кіраўнік “Вольнае сцэны” Валеры Мазынскі, — гэта агульная сытуацыя ў краіне. Незалежны беларускі тэатар фактычна задушаны непамернымі дзяржаўнымі паборамі.
“Арэндная плата вялікая. А цяпер Міністэрства культуры хамут яшчэ адзін павесіла — купляць трэба пасьведчаньне на кожны спэктакль. Гэта ў фінансавым пляне яшчэ страшней, чым тая ліцэнзія, якую трэба было купляць раней”, - паведаміў Радыё Свабода Мазынскі.
За права паказу кожнага спэктаклю незалежнаму тэатру трэба заплаціць болей за 300 тысяч рублёў. Прыкладна столькі ж — за арэнду памяшканьня. А яшчэ падаткі. Каб зарабіць такую суму, квіткі мусяць каштаваць як мінімум 20 тысяч рублёў. Такіх грошай ня можа плаціць беларускі глядач. Валеры Мазынскі прыняў пакутлівае рашэньне — дакладней, яго вымусілі прыняць такое рашэньне. На пытаньне, што далей, Валеры Мазынскі са скрухаю сказаў:
“Гэта вельмі цяжка. Цяжка нават думаць пра гэта, ня тое што гаварыць… У мяне цяпер жаданьне проста разьвітацца з тэатрам. Я ўсур’ёз пра гэта думаю — проста разьвітацца назаўсёды і заняцца чым-небудзь іншым. Хаця сілы яшчэ на тэатар ёсьць, але…”
“Вольная сцэна” нараджалася тройчы. Першы раз на пачатку 1990-х на Малой сцэне тэатру імя Янкі Купалы спэктаклем “Ку-ку” паводле п’есы Міколы Арахоўскага. Тэатар у тэатры задумваўся як творчая лябараторыя для працы з маладымі беларускімі драматургамі. І калі празь некалькі гадоў новы тэатар займеў уласнае памяшканьне, то гэта было яго другое нараджэньне. Многія з падтрыманых “Вольнаю сцэнаю” пачаткоўцаў зрабіліся сталымі яе аўтарамі. Неўзабаве “Вольная сцэна” стала адной з самых папулярных у менскіх тэатралаў ды з посьпехам пачала выступаць на міжнародных фэстах.
Многія спэктаклі тэатру мелі востра сатырычны ці адкрыта злабадзённы зьмест, што не спадабалася ўладам, і стваральнік і нязьменны кіраўнік “Вольнае сцэны” Валеры Мазынскі быў звольнены з працы. Тады ён стварыў незалежны тэатар з ранейшаю назваю. Гэта было тры гады таму.
http://www.charter97.org/bel/news/2003/10/31/teatr
|