ПРАЕКТ: Закон Рэспублікі Беларусь "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь" ч.2
ГЛАВА 4
АРГАНІЗАЦЫІ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 21. Віды, арганізацыйна-прававыя формы і тыпы арганізацый культуры
1. У Рэспубліцы Беларусь могуць стварацца культурна-асветныя, тэатральна-відовішчныя і іншыя некамерцыйныя і камерцыйныя арганізацыі культуры.
2. Некамерцыйныя арганізацыі культуры ствараюцца ў форме ўстаноў, грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), фондаў і асацыяцый (саюзаў). Камерцыйныя арганізацыі культуры ствараюцца ў форме гаспадарчых таварыстваў і грамадстваў, вытворчых кааператываў і унітарных прадпрыемстваў.
3. Па характару дзейнасці ўстановы культуры падраздзяляюцца на наступныя асноўныя тыпы:
3.1. бібліятэкі;
3.2. музеі;
3.3. карцінныя, мастацкія галерэі і галерэі мастацтваў, выставачныя залы, панарамы і іншыя выставачныя арганізацыі ў галіне культуры;
3.4. клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры, цэнтры (дамы) народнай творчасці (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур і іншыя клубныя ўстановы (далей - клубныя ўстановы);
3.5. паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады (далей - паркі);
3.6. метадычныя цэнтры народнай творчасці (культурна-асветнай работы);
3.7. кніжныя палаты;
3.8. тэатры;
3.9. цыркі;
3.10. філармоніі і іншыя канцэртныя арганізацыі (далей -канцэртныя арганізацыі).
4. Па характару дзейнасці камерцыйныя арганізацыі культуры падраздзяляюцца на наступныя асноўныя тыпы:
4.1. кінатэатры, кінавідэазалы і іншыя кінавідэавідовішчныя арганізацыі (далей - кінавідэавідовішчныя арганізацыі);
4.2. кінавідэапракатныя арганізацыі і арганізацыі кінавідэавытворчасці;
4.3. творчыя майстэрні;
4.4. арганізацыі народных промыслаў (рамёстваў);
4.5. навукова-праектныя і вытворчыя рэстаўрацыйныя арганізацыі. 5. Арганізацыі культуры, указаныя:
5.1. у падпунктах 3.3, 3.8 - 3.10 пункта 3 дадзенага артыкула, могуць стварацца таксама ў выглядзе камерцыйных арганізацый;
5.2. у пункце 4 дадзенага артыкула, могуць стварацца таксама ў форме ўстаноў, калі іншае не прадугледжана дадзеным Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
6. У Рэспубліцы Беларусь могуць стварацца арганізацыі культуры іншых, не ўказаных у пунктах 3 і 4 дадзенага артыкула, тыпаў.
7. Асаблівасці прававога становішча, парадку дзейнасці асобных тыпаў арганізацый культуры вызначаюцца дадзеным Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 22. Стварэнне, дзяржаўная рэгістрацыя, рэарганізацыя і ліквідацыя арганізацый культуры
І.Парадак стварэння, дзяржаўнай рэгістрацыі, рэарганізацыі і ліквідацыі арганізацый культуры вызначаецца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
2. У кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы рэспублікі Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ствараецца комплекс дзяржаўных арганізацый культуры, які гарантуе задавальненне асноўных духоўных патрэбнасцей насельніцтва.
3. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы маюць права ствараць дзяржаўныя арганізацыі культуры любых тыпаў звыш нарматываў, вызначаных дзяржаўнымі мінімальнымі сацыяльнымі стандартамі ў галіне культуры.
4. Пры планаванні стварэння дзяржаўных арганізацый культуры ўлічваюцца гістарычныя, нацыянальныя і геаграфічныя асаблівасці мясцовасці.
Артыкул 23. Установы культуры
1. Установай культуры прызнаецца арганізацыя, якая створана ўласнікам для ажыццяўлення інфармацыйных, асветных, адукацыйных, выхаваўчых, забаўляльных і іншых функцый некамерцыйнага характару ў галіне культуры і фінансуецца ім поўнасцю або часткова.
2. У заканадаўчых актах Рэспублікі Беларусь аб культуры могуць быць прадугледжаны абавязковыя патрабаванні (умовы), пры выкананнІ якіх дапускаецца стварэнне ўстаноў культуры пэўных відаў (тыпаў), у тым ліку патрабаванні да складу фондаў культурных каштоўнасцей, што перадаюцца заснавальнікам, а таксама маёмасці, якая перадаецца ім у аператыўнае кіраванне ўстанове культуры для ажыццяўлення або забеспячэння культурнай дзейнасці.
3. Асобныя віды (тыпы) устаноў культуры, вызначаныя дадзеным Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аб культуры, ствараюцца са згоды Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы знаходжання ці па месцы плануемай дзейнасці ўстановы культуры.
4. Установа культуры дзейнічае на падставе статута, зацверджанага заснавальнікам. У статуце ўстановы культуры павінны вызначацца:
4.1. поўнае найменне ўстановы;
4.2. месца знаходжання ўстановы;
4.3. мэты і прадмет дзейнасці ўстановы;
4.4. заснавальнік (уласнік маёмасці), яго правы і абавязкі ў адносінах да ўстановы культуры;
4.5. парадак кіравання дзейнасцю ўстановы, уключаючы структуру і кампетэнцыю органаў кіравання, парадак іх фарміравання і прыняцця імі рашэнняў;
4.6. парадак утварэння маёмасці ўстановы, уключаючы ўказанне на маёмасць, якая замацоўваецца за ёй уласнікам (заснавальнікам);
4.7. парадак фінансавання дзейнасці ўстановы, уключаючы парадак поўнага або частковага фінансавання дзейнасці ўласнікам (заснавальнікам);
4.8. парадак распараджэння маёмасцю ўстановы, у тым ліку грашовымі сродкамі;
4.9. парадак рэарганізацыі і ліквідацыі ўстановы;
4.10. іншыя звесткі, абавязковыя для пэўнага віду (тыпу) установы культуры ў адпаведнасці з дадзеным Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
5. Права ўстановы культуры на ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама парадак (формы) ажыццяўлення такой дзейнасці павінны быць спецыяльна агавораны ў статуце.
6. Поўнае найменне ўстановы культуры павінна ўтрымліваць слова "ўстанова", указанне на ўласніка маёмасці і характар дзейнасці. Установа культуры мае права мець скарочанае найменне, якое ўказваецца ў статуце.
7. Органамі кіравання ўстановай культуры з'яўляюцца кіраўнік (дырэктар, кіраўнік і іншыя), які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам, а таксама іншыя органы кіравання, вызначаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і (або) статутам. Заснавальнік заключае з кіраўніком установы культуры працоўны дагавор (кантракт) у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
8. Установа культуры валодае, карыстаецца і распараджаецца замацаванай за ёй маёмасцю на праве аператыўнага кіравання.
9. Ліквідацыя дзяржаўных устаноў культуры не дапускаецца, калі такая ліквідацыя выклікае немагчымасць выканання дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне культуры.
10. Рэарганізацыя і ліквідацыя дзяржаўных устаноў культуры, якія маюць асобае значэнне для адраджэння, захоўвання, развіцця і распаўсюджвання беларускай нацыянальнай культуры, ажыццяўляецца са згоды Урада Рэспублікі Беларусь. Пералік такіх устаноў культуры зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 5
КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ

Артыкул 24. Віды, жанры і формы калектываў мастацкай творчасці
1. Калектывы мастацкай творчасці могуць стварацца ў выглядзе:
1.1. прафесійных калектываў мастацкай творчасці (далей — прафесійны калектыў);
1.2. самадзейных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці (далей - самадзейны калектыў);
1.3. аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці (далей - фальклорны калектыў).
2. Прафесійным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сумесную творчую дзейнасць на прафесійнай аснове (у якасці асноўнага занятку, што прыносіць даход).
3. Самадзейным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сумесную творчую дзейнасць на арганізаванай аматарскай аснове (у якасці дадатковага да асноўнага занятку).
4. Фальклорным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фізічных асоб, звязаных з натуральным фальклорным асяроддзем канкрэтнай мясцовасці, якія атрымалі і перадаюць фальклорныя веды і навыкі ў парадку вуснай традыцыі, ажыццяўляюць сумесную творчую дзейнасць на аснове самаарганізацыі і самакіравання.
5. У Рэспубліцы Беларусь могуць стварацца калектывы мастацкай творчасці, розныя па жанрах (тэатральныя, вакальна-харавыя, харэаграфічныя, музычна-інструментальныя, дэкаратыўна-прыкладныя, выяўленчыя, цыркавыя і іншыя) і формах (хор, ансамбль, аркестр, студыя і іншыя).
Артыкул 25. Прававое рэгуляванне статусу калектываў мастацкай творчасці
1. Дзеянне артыкулаў 26 - 34 дадзенага Закона не распаўсюджваецца на:
1.1. прафесійныя і самадзейныя калектывы, якія з'яўляюцца арганізацыямі культуры (за выключэннем пункта 3 артыкула 26, артыкулаў 31-33 дадзенага Закона);
1.2. фальклорныя калектывы.
2. Прававое становішча фальклорных калектываў вызначаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 26. Статус прафесійных і самадзейных калектываў
І.Прафесійны калектыў ствараецца ў якасці структурнага падраздзялення юрыдычнай асобы і дзейнічае на падставе палажэння, зацверджанага заснавальнікам прафесійнага калектыву.
2. Самадзейны калектыў можа быць створаны ў якасці структурнага падраздзялення юрыдычнай асобы або на базе юрыдычнай асобы. Самадзейны калектыў дзейнічае на падставе агульнага палажэння аб самадзейным калектыве ў Рэспубліцы Беларусь, якое зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
3. Статус самадзейнага калектыву пацвярджаецца пашпартам самадзейнага калектыву, які выдаецца ў парадку, што ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, і ўтрымлівае асноўныя звесткі аб гэтым калектыве. Форма пашпарта самадзейнага калектыву зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 27. Парадак стварэння прафесійных і самадзейных калектываў
1. Заснавальнікам прафесійнага або самадзейнага калектыву можа выступаць юрыдычная асоба, у структуры якой ствараецца калектыў.
2. Парадак стварэння прафесійнага калектыву вызначаецца заснавальнікам гэтага калектыву.
3. Ініцыятарам стварэння самадзейнага калектыву можа выступіць фізічная і (або) юрыдычная асоба, дзяржаўны орган, органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.
4. Асаблівасці стварэння самадзейных калектываў у структуры (на базе) дзяржаўных клубных устаноў могуць устанаўлівацца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб культуры і (або) статутам (палажэннем) адпаведнай клубнай установы.
Артыкул 28. Адносіны паміж заснавальнікамі, прафесійнымі і самадзейнымі калектывамі і іх удзельнікамі
1. Удзельнікі прафесійнага калектыву ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу (членства) у юрыдычнай асобе, якая выступае заснавальнікам прафесійнага калектыву ці працоўнага або грамадзянска-прававога дагавора (кантракта), заключанага з заснавальнікам прафесійнага калектыву ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
2. Удзельнікі самадзейнага калектыву ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу (членства) у юрыдычнай асобе, якая выступае заснавальнікам самадзейнага калектыву, або прыёму (запісу) у самадзейны калектыў, што праводзіцца на аснове добраахвотнага волевыяўлення фізічнай асобы, у тым ліку па выніках папярэдняга адбору (конкурсу).
3. Удзельнікі самадзейнага калектыву займаюцца мастацкай творчасцю, як правіла, на грамадскіх пачатках, за выключэннем кіраўніка самадзейнага калектыву.
4. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, удзельнікі самадзейнага калектыву маюць права на атрыманне ад заснавальніка самадзейнага калектыву ўзнагароды, а таксама кампенсацыі расходаў, звязаных з ажыццяўленнем імі культурнай дзейнасці.
Артыкул 29. Кіраванне ў прафесійным і самадзейным калектывах
1. Кіраванне ў прафесійным і самадзейным калектывах ажыццяўляецца заснавальнікам і кіраўніком калектыву ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, устаноўчымі дакументамі (дакументамі, што вызначаюць статус) заснавальніка калектыву, а ў прафесійным калектыве - і палажэннем аб ім.
2. Кіраўнік прафесійнага або самадзейнага калектыву назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам калектыву. Заснавальнік заключае з кіраўніком указанага калектыву працоўны дагавор (кантракт) у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік калектыву нясе адказнасць за дзейнасць калектыву перад заснавальнікам.
3. Формай самакіравання ў прафесійным або самадзейным калектыве з'яўляецца мастацкі савет, які складаецца з удзельнікаў гэтага калектыву.
Артыкул 30. Правы прафесійнага і самадзейнага калектываў
1. Прафесійны і самадзейны калектывы маюць права:
1.1. самастойна вызначаць рэпертуарную палітыку і змест культурных праграм, калі іншае не ўстаноўлена палажэннем аб прафесійным калектыве;
1.2. ажыццяўляць навучальна-творчую, рэпетыцыйную і іншую дзейнасць, накіраваную на падрыхтоўку канцэртаў, спектакляў і іншых публічных прадстаўленняў, выставак, другіх культурных мерапрыемстваў;
1.3. ажыццяўляць тэатральную, канцэртную і выставачную дзейнасць, удзельнічаць у фестывалях, аглядах, конкурсах і іншых культурных мерапрыемствах;
1.4. удзельнічаць у выкананні сацыяльна-творчых заказаў.
2. Усе здзелкі і іншыя юрыдычныя дзеянні, накіраваныя на рэалізацыю і абарону правоў, указаных у пункце 1 дадзенага артыкула, а таксама іншых правоў, прадастаўленых прафесійнаму або самадзейнаму калектыву як суб'екту культурнай дзейнасці ў адпаведнасці з дадзеным Законам, здзяйсняюцца заснавальнікам калектыву па прадстаўленню яго кіраўніка.
3. адказнасць за дзейнасць прафесійнага або самадзейнага калектыву перад дзяржавай, фізічнымі і юрыдычньші асобамі нясе яго заснавальнік.
Артыкул 31. Заслужаныя калектывы Рэспублікі Беларусь
1. Прафесійным і самадзейным калектывам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры і маюць адметныя дасягненні ў галіне мастацтва на працягу дзесяці гадоў, можа быць прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь" і званне "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь".
2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення прафесійнага калектыву звання "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь", самадзейнага калектыву - вання "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь", асаблівасці іх прававога становішча вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 32. Народныя і ўзорныя самадзейныя калектывы
1. Пастаянна дзеючым самадзейным калектывам пры наяўнасці адпаведнага мастацкага ўзроўню і творчых паказчыкаў, прадугледжаных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, можа быць прысвоена найменне "народны" ("узорны").
2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення наймення "народны" ("узорны"), асаблівасці прававога становішча самадзейнага калектыву з такім найменнем вызначаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 33. Нацыянальныя і акадэмічныя калектывы
1. Прафесійным калектывам, якія з'яўляюцца арганізацыямі культуры і ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва, можа быць прысвоены статус "нацыянальны", "акадэмічны".
2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу "нацыянальны", "акадэмічны", асаблівасці прававога становішча прафесійнага калектыву з такім статусам вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 34. Спыненне дзейнасці прафесійнага і самадзейнага калектываў
Спыненне дзейнасці прафесійнага і самадзейнага калектываў ажыццяўляецца па рашэнню заснавальніка калектыву, а таксама на падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 6
КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ

Артыкул 35. Віды культурных каштоўнасцей
1. У залежнасці ад асаблівасцей захоўвання (аховы) і выкарыстання культурныя каштоўнасці падраздзяляюцца на:
1.1. гісторыка-культурныя каштоўнасці, унесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
1.2. культурныя каштоўнасці, якія складаюць бібліятэчны, музейны і архіўны фонды Рэспублікі Беларусь, за выключэннем прызнаных гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;
1.3. культурныя каштоўнасці, прадстаўленыя ва ўстаноўленым парадку для надання ім статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей;
1.4. іншыя культурныя каштоўнасці.
Артыкул 36. Псторыка-культурныя каштоўнасці
Парадак надання найбольш адметным матэрыяльным аб'ектам і нематэрыяльным выяўленням чалавечай творчасці, што маюць выдатныя духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці, статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей, пытанні аховы і выкарыстання гісторыка-культурнай спадчыны рэгулююцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Артыкул 37. Увоз, вываз і вяртанне культурных каштоўнасцей
1. Увоз у Рэспубліку Беларусь і вываз за яе межы матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца пад дзяржаўным кантролем.
2. Забараняецца вываз за межы Рэспублікі Беларусь матэрыяльных рухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей на пастаяннае захоўванне.
3. Вываз на пастаяннае захоўванне за межы Рэспублікі Беларусь матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцей, што складаюць бібліятэчны, музейны і архіўны фонды Рэспублікі Беларусь (за выключэннем прызнаных гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), а таксама прадстаўленых у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь для разгляду пытання аб наданні ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, не дапускаецца, акрамя выпадкаў, калі такі вываз ажыццяўляецца згодна з уступіўшьш у сілу міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь аб рэстытуцыі культурных каштоўнасцей на падставе рашэння Урада Рэспублікі Беларусь, прынятага па кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей.
4. Часовы вываз за межы Рэспублікі Беларусь матэрыяльных рухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей, культурных каштоўнасцей, указаных у пункце 3 дадзенага артыкула, а таксама вываз (часовы або на пастаяннае захоўванне) іншых матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцей, што падпадаюць пад катэгорыі культурных каштоўнасцей, вываз якіх з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абмежаваны, дапускаецца пры наяўнасці пісьмовага дазволу, выдадзенага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Спіс катэгорый культурных каштоўнасцей, вываз якіх з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абмежаваны, зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.
5. Тэрмін часовага знаходжання матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцей за межамі Рэспублікі Беларусь не можа перавышаць шасці месяцаў у год.
6. Дзеянне пунктаў 2-5 дадзенага артыкула не распаўсюджваецца на культурныя каштоўнасці іншых краін, часова ўвезеныя на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і аформленыя ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.
7. Матэрыяльныя рухомыя кулыурныя каштоўнасці, вывезеныя за межы Рэспублікі Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, якія дзейнічалі ў Рэспубліцы Беларусь на момант іх вывазу, а таксама часова вывезеныя за межы Рэспублікі Беларусь у эвакуацыю або на іншай падставе і не вернутыя ў Рэспубліку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставін і месца вывазу.

ГЛАВА 7
АСНОВЫ АРГАНІЗАЦЫІ І АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ
АСОБНЫХ НАПРАМКАЎ
КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Артыкул 38. Бібліятэкі і бібліятэчная справа
Асаблівасці прававога становішча і парадку дзейнасці бібліятэк вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб бібліятэчнай справе.
Артыкул 39. Музеі і музейная справа
Асаблівасці прававога становішча музеяў, парадку іх дзейнасці вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб музеях і музейным фондзе.
Артыкул 40. Тэатры, цыркі і канцэртныя арганізацыі
1. Тэатрам, цыркам або канцэртнай арганізацыяй прызнаецца ўстанова культуры, якая ажыццяўляе падрыхтоўку, арганізацыю, паказ і правядзенне спектакляў, канцэртаў або іншых публічных прадстаўленняў з мэтай эстэтычнага выхавання фізічных асоб, фарміравання і задавальнення іх патрэбнасцей у сцэнічным (музычным) мастацтве, папулярызацыі твораў сцэнічнага (музычнага) мастацтва, а таксама мастацкай творчасці выканаўчых калектываў і асобных выканаўцаў. Тэатр, цырк або канцэртная арганізацыя можа стварацца ў выглядзе камерцыйнай арганізацыі культуры.
2. Усе тэатры, цыркі і канцэртныя арганізацыі адчынены для публічнага наведвання і прагляду спектакляў, іншых публічных прадстаўленняў, праслухоўвання твораў музычнага мастацтва.
3. У тэатры, цырку ці канцэртнай арганізацыі ствараецца і дзейнічае мастацкі савет. Мастацкі савет з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам, які забяспечвае ўдзел калектыву тэатра, цырка ці канцэртнай арганізацыі ў рашэнні творчых пытанняў.
Артыкул 41. Гастрольна-канцэртная дзейнасць
1. Юрыдычныя асобы і фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзеннасць без утварэння юрыдычнай асобы, маюць права ажыццяўляць арганізацыю і правядзенне спектакляў, канцэртаў і іншых публічных прадстаўленняў, другіх тэатральна-відовішчных мерапрыемстваў (далей - гастрольна-канцэртная дзейнасць) на тэрыторыі
Рэспублікі Беларусь у парадку, што вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.
2. Не дапускаецца:
2.1. арганізатарам гастрольна-канцэртнай дзейнасці друкаваных рэкламных матэрыялаў аб тэатральна-відовішчных культурных мерапрыемствах без зыходных даных, прадугледжаных дзяржаўнымі стандартамі, а таксама распаўсюджванне рэкламнай інфармацыі ў любой форме без указання спецыфікі праводзімага тэатральна-відовішчнага культурнага мерапрыемства (наяўнасць або адсутнасць фанаграмы);
2.2. ажыццяўленне гастрольна-канцэртнай дзейнасці з парушэннем аўтарскага права і сумежных правоў, з выкарыстаннем звестак, што складаюць тайну, якая ахоўваецца законам.
Артыкул 42. Кінавідэавідовішчныя, кінавідэапракатныя арганізацыі і арганізацыі кінавідэавытворчасш
1. Кінавідэавідовішчнай арганізацыяй прызнаецца камерцыйная арганізацыя культуры, якая ажыццяўляе дэманстрацыю (паказ) кінавідэапрадукцыі. Адной з мэт дзейнасці кінавідэавідовішчнай арганізацыі з'яўляецца фарміраванне і задавальненне патрэбнасцей фізічных асоб у кінавідэамастацтве. Кінавідэавідовішчная арганізацыя можа стварацца ў форме ўстановы культуры.
2. Кінавідэапракатнай арганізацыяй прызнаецца камерцыйная арганізацыя, якая ажыццяўляе прадастаўленне публіцы арыгінала або экзэмпляраў кінавідэафільма ў часовае карыстанне.
3. Арганізацыяй кінавідэавытворчасці прызнаецца камерцыйная арганізацыя, якая ажыццяўляе вытворчасць і тыражаванне аўдыёвізуальных, кінематаграфічных і іншых твораў сродкамі, аналагічнымі кінематаграфіі (тэлефільмы, відэафільмы і іншыя падобныя творы).
4. Усе кінавідэавідовішчныя арганізацыі адчынены для публічнага наведвання і прагляду кінавідэапрадукцыі.
З.Узроставыя абмежаванні на прагляд кінавідэапрадукцыі устанаўліваюцца пракатным (класіфікацыйным) пасведчаннем на кінавідэафільм(кінавідэапраграму).
Артыкул 43. Кінавідэадзейнасць
1. Юрыдычныя асобы і фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы, маюць права ажыццяўляць:
1.1. дэманстрацыю кінавідэапрадукцыі ў кінавідэазалах пасля атрымання пасведчання унітарных прадпрыемстваў "Кінавідэапракат" аб дазволе на эксплуатацыю кіна- і відэаўстановак;
1.2. вытворчасць, тыражаванне, дэманстрацыю і пракат кінавідэа-прадукцыі ў парадку, прадугледжаным Урадам Рэспублікі Беларусь. 2. Не дапускаецца:
2.1. ажыццяўленне кінавідэадзейнасці з парушэннем парадку і ўмоў, прадугледжаных пунктам 1 дадзенага артыкула;
2.2. вытворчасць, тыражаванне, дэманстрацыя і пракат кінавідэа-прадукцыі з парушэннем аўтарскага права, выкарыстаннем звестак, што складаюць тайну, якая ахоўваецца законам;
2.3. тыражаванне, дэманстрацыя і пракат кінавідэапрадукцыі без дагавораў аб набыцці правоў на выкарыстанне кінавідэапрадукцыі на адпаведнай тэрыторыі.
Артыкул 44. Клубныя ўстановы і іх дзейнасць
1. Клубнай установай прызнаецца ўстанова культуры, якая ажыццяўляе асветныя, выхаваўчыя і забаўляльныя функцыі праз стварэнне фізічным асобам спрыяльных умоў для занятку народнай і самадзейнай мастацкай творчасцю, задавальнення іх пазнавальных патрэбнасцей, а таксама патрэбнасцей у самаадукацыі, духоўным і фізічным развіцці, міжасабовых адносінах і адпачынку.
2. Дзяржаўныя клубныя ўстановы даступныя для наведвання іх фізічнымі асобамі. Дзейнасць дзяржаўных клубных устаноў грунтуецца на добраахвотнасці ўдзелу фізічных асоб у клубных фарміраваннях, прызнанні ў якасці асновы іх функцыяніравання грамадскай ініцыятывы і самадзейнасці, спалучэнні індывідуальнай і групавой работы, кіравання і самакіравання.
3. Статут клубнай установы павінен утрымліваць акрамя звестак, прадугледжаных у пункце 4 артыкула 23 дадзенага Закона, указанне на правы і абавязкі фізічных асоб, якія наведваюць клубную ўстанову.
4. Віды клубных устаноў, іх прававое становішча і парадак дзейнасці вызначаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 45. Паркі і іх дзейнасць
1. Паркамі прызнаюцца ўстановы культуры, якія ажыццяўляюць забаўляльныя, асветніцкія, эстэтыка- і эколага-выхаваўчыя функцыі праз стварэнне на сваёй тэрыторыі спрыяльных умоў для адпачынку і забаў фізічных асоб, распаўсюджвання і папулярызацыі культурных каштоўнасцей і ведаў аб прыродзе, фарміравання беражлівых і гуманных адносін да навакольнага асяроддзя.
2. Усе паркі адчынены для публічнага наведвання.
3. Статут парку павінен утрымліваць акрамя звестак, прадугледжаных у пункце 4 артыкула 23 дадзенага Закона, указанне на землекарыстальніка, звесткі аб зямельным участку, які складае тэрыторыю парку, правы, абавязкі парку і фізічных асоб, што наведваюць парк.
4. Парк ствараецца са згоды мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы знаходжання тэрыторыі парку.
5. Парк абавязаны мець генеральны план, зацверджаны адпаведным мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.
6. Адносіны паміж паркам і мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання тэрыторыі парку рэгулююцца дагаворам.
7. Правядзенне паркам мерапрыемстваў або ажыццяўленне іншай дзейнасці, якія могуць вызваць экалагічныя, сацыяльныя і іншыя вынікі, што закранаюць інтарэсы насельніцтва адпаведнай тэрыторыі, узгадняецца з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання тэрыторыі парку.
8. Парк ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці арганізацый грамадскага харчавання, гандлю, камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкавання і азелянення, а таксама іншых арганізацый, размешчаных на тэрыторыі парку.
9. Прававое становішча паркаў, парадак іх дзейнасці вызначаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 46. Навуковая і метадычная дзейнасць у галіне культуры
1. У мэтах правядзення фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне культуры, аказання метадычнай дапамогі суб'ектам культурнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь ствараюцца навукова-даследчыя ўстановы або структурныя падраздзяленні арганізацыі ў галіне культуры, метадычныя цэнтры народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы).
2. Прававое становішча, парадак дзейнасці навукова-даследчых устаноў у галіне культуры вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб навуковай дзейнасці. Прававы статус метадычных цэнтраў народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы) вызначаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 8
УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
Ў ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 47. Установы адукацыі ў галіне культуры
Да ўстаноў адукацыі ў галіне культуры адносяцца:
установы, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь і забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў.
Вырашэнне асобных задач у галіне культуры могуць ажыццяўляць установы, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь і забяспечваюць атрыманне сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Артыкул 48. Установы пазашкольнага выхавання і навучання ў галіне культуры
І.Установамі пазашкольнага выхавання і навучання ў галіне культуры прызнаюцца ўстановы, якія ажыццяўляюць эстэтыка-выхаваўчыя і асветніцкія функцыі праз мэтанакіраванае навучанне дзяцей і моладзі розным відам мастацтваў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця і рэалізацыі іх творчых здольнасцей, прафесійнага самавызначэння. Пералік устаноў пазашкольнага выхавання і навучання ў галіне культуры зацвярджаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
2. Прававое становішча, парадак дзейнасці ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 9
КАДРАВАЕ I ФІНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕННАСЦІ

Артыкул 49. Падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка работнікаў культуры
1. Падрыхтоўка работнікаў культуры ажыццяўляецца ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі ў галіне культуры.
2. Падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка работнікаў культуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, сродкаў фізічных і юрыдычных асоб.
3. Парадак падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў культуры, прысваення ім кваліфікацыйных катэгорый вызначаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 50. Атэстацыя работнікаў культуры
1. Работнікі культуры, акрамя дзеячаў культуры і мастацтва, якія маюць ганаровыя званні, падлягаюць атэстацыі не радзей чым адзін раз у пяць гадоў, калі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь не ўстаноўлены іншы тэрмін.
2. Парадак правядзення атэстацыі работнікаў культуры, а таксама кола асоб, якія не падлягаюць атэстацыі, вызначаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 51. Фінансаванне культурнай дзейнасці
1. Асновай дзяржаўных гарантый адраджэння, захоўвання, развіцця і распаўсюджвання культуры з'яўляецца дзяржаўнае фінансаванне.
2. Аб'ём бюджэтнага фінансавання на ўтрыманне і развіццё галіны культуры і мастацтва ўстанаўліваецца ў памеры да 1 працэнта ад валавага ўнутранага прадукту.
3. Фінансаванне дзейнасці дзяржаўных устаноў культуры, дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне культуры, дзяржаўных праграм захоўвання і развіцця культуры, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, іншых культурных праграм (праектаў, мерапрыемстваў), ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.
4. У Рэспубліцы Беларусь могуць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь стварацца дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды фінансавання культуры.
5. Дадатковымі крыніцамі фінансавання дзейнасці ўстаноў культуры з'яўляюцца:
5.1. даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці, калі ажыццяўленне такой дзейнасці прадугледжана статутам установы культуры і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
5.2. крэдыты банкаў;
5.3. добраахвотныя ахвяраванні фізічных і юрыдычных асоб;
5.4. іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
6. Юрыдычныя і фізічныя асобы маюць права ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ствараць фонды для фінансавання культурнай дзейнасці.

ГЛАВА 10
МІЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

Артыкул 52. Задачы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва
Задачамі суб'ектаў культурнай дзейнасці пры ажыццяўленні міжнароднага культурнага супрацоўніцтва з'яўляюцца:
узбагачэнне культурнага жыцця беларускага народа, далучэнне грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, да каштоўнасцей сусветнай культуры;
азнаямленне сусветнай грамадскасці з культурай Беларусі;
інтэграцыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру і сусветную інфармацыйную прастору.
Артыкул 53. Прынцыпы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва
Суб'екты культурнай дзейнасці пры ажыццяўленні міжнароднага культурнага супрацоўніцтва кіруюцца наступнымі прынцыпамі:
прызнанне і павага годнасці, каштоўнасці і неабходнасці захоўвання кожнай культуры, разгляд усіх культур у іх разнастайнасці ў якасці складанай часткі агульнага набытку чалавецтва;
роўнасць культур, роўная вартасць нацыянальных культур для сусветнай культуры;
служэнне культуры справе міру, развіццю мірных і дружалюбных адносін паміж дзяржавамі;
узаемавыгаднасць (узаемная карысць) культурнага супрацоўніцтва;
абавязковасць абароны культурных каштоўнасцей у мірны і ваенны час.
Артыкул 54. Напрамкі і асновы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва
1. Важнейшымі напрамкамі міжнароднага культурнага супрацоўніцтва з'яўляюцца:
1.1. міжнародныя культурныя абмены;
1.2. захоўванне (ахова) культурных каштоўнасцей;
1.3. сумесная дзейнасць па стварэнню і выкарыстанню культурных каштоўнасцей;
1.4. навукова-даследчая дзейнасць у галіне культуры;
1.5. правядзенне фестываляў, конкурсаў, аглядаў і іншых культурных мерапрыемстваў.
2. Прававымі асновамі міжнароднага культурнага супрацоўніцтва з'яўляюцца міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь, рашэнні міжнародных арганізацый, удзельніцай якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, знешнеэканамічныя здзелкі, што заключаюцца суб'ектамі культурнай дзейнасці.
Артыкул 55. Міжнародныя культурныя абмены
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя органы ў межах сваёй кампетэнцыі абавязаны развіваць міжнародны культурны абмен, уключаючы абмен культурнымі каштоўнасцямі, калектывамі мастацкай творчасці, асобнымі выканаўцамі, спецыялістамі ў галіне культуры, навучэнцамі і студэнтамі ўстаноў адукацыі ў галіне культуры, а таксама вопытам у розных сферах культурнай дзейнасці, садзейнічаць самастойнаму прамому ўдзелу ў міжнародных культурных абменах арганізацый культуры і фізічных асоб.
Артыкул 56. Культурныя сувязі з суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя органы ў межах сваёй кампетэнцыі садзейнічаюць развіццю беларускай нацыянальнай культуры за мяжой шляхам падтрымання пастаянных сувязей' з замежнымі суайчыннікамі і іх нашчадкамі, арганізацыі нацыянальных культурных цэнтраў, супрацоўніцтва з зямляцтвамі, правядзення сумесных культурных мерапрыемстваў".

Артыкул 2. Дадзены Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Пункт 2 артыкула 51 у частцы ўстанаўлення расходаў на культуру і мастацтва ў памеры да 1 працэнта ад валавага ўнутранага прадукту ўвесці ў дзеянне з 1 студзеня 2009 года, прадугледзеўшы з 1 студзеня 2004 года паэтапнае павелічэнне ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь аб бюджэце на чарговы (бюджэтны) год расходаў на культуру і мастацтва ў памеры 0,1 працэнта ад валавага ўнутранага прадукту, з улікам фінансава-эканамічнага становішча, якое склалася ў рэспубліцы.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у чатырохмесячны тэрмін з дня ўступлення ў сілу дадзенага Закона:
падрыхтаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў у адпаведнасць з дадзеным Законам;
прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з дадзеным Законам;
забяспечыць перагляд і адмену рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў, якія супярэчаць дадзенаму Закону;
прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў дадзенага Закона.

Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь
галоўная
НАВІНЫ ч.29
папярэдняя
наступная
форумы
ЗАПРАШАЮ да АБМЕРКАВАНЬНЯ...

(на форумы)
Hosted by uCoz