БТ забараняе сваім супрацоўнікам кантактаваць з «Народнай воляй»
12:18, 14/11/2003
Дата разгляду касацыйных скаргаў рэдакцыі газэты "Народная воля" й кіраўніка БТ Ягора Рыбакова, якія засталіся незадаволеныя вынікамі суду 26-га верасьня, пакуль не прызначана. Між тым, кіраўніцтва Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі забараняе сваім супрацоўнікам даваць інтэрв`ю гэтаму недзяржаўнаму выданьню, пакуль ня скончыцца судовы разбор між імі, паведамляе прэ-служба БАЖ.
Упершыню з гэтай праблемай сутыкнулася журналістка "Народнай волі" Марына Коктыш, якая колькі тыдняў таму пажадала ўзяць інтэрв`ю ў Тамары Лісіцкай. Тэлевядоўца паведаміла Марыне Коктыш, што нядаўна на БТ зьявіліся новыя правілы дачыненьняў прэсы з супрацоўнікамі кампаніі: у прыватнасьці, апошнія нібыта павінныя спачатку атрымаць ад прэс-службы дазвол на гутарку. Марына Коктыш сама зьвязалася з загадчыцай адзьдзелу прэс-службы кампаніі Сьвятланай Краскоўскай і распавяла, што яе цікавіць праца Лісіцкай ды-джэем на "Альфа-радыё", а матэрыял будзе разьмешчаны ў рубрыцы "За кубачкам кавы". Атрымаўшы згоду на інтэрв`ю, журналістка ў той жа дзень запісала гутарку з тэлевядоўцай. Аднак, увечары Сьвятлана Краскоўская скасавала дазвол на публікацыю. Паводле словаў Марыны Коктыш, апошнім часам "Народнай волі" таксама адмовілі ў інтэрв`ю супрацоўнікі БТ Алена Сьпірыдовіч і Кірыл Слука.
У гутарцы з прэс-службай ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сьвятлана Краскоўская пацьвердзіла, што кіраўніцтва БТ у гэтым пытаньні прытрымліваецца "прынцыповай пазыцыі", яна ліччыць "немэтазгоднымі" якія-кольвеч дачыненьні паміж БТ і "Народнай воляй", пакуль суд не паставіць кропкі ў іх канфлікце. Пазыцыю "Народнай волі", якая ў гэтай сытуацыі працягвае кантакты з супрацоўнікамі БТ, кампанія лічыць "неэтычнай". У той жа час, спадарыня Краскоўская запэўніла, што гэткія жорсткія абмежаваньні тычацца толькі "Народнай волі". Астатнія СМІ, з словаў Сьвятланы Краскоўскай, БТ проста просіць дасылаць свае матэрыялы ў прэс-службу "дзеля выпраўленьня верагодных памылак і недакладнасьцяў". Загадчыца адзьдзелу прэсавае службы падкрэсьліла, што ў розных краінах сьвету шырока практыкуецца атрыманьне супрацоўнікамі дазволу на стасункі з прэсай.
Кіраўнік галоўнага юрыдычнага ўпраўленьня Белтэлерадыёкампаніі Руслан Жуковіч паведаміў, што пакуль ніякага дакумэнту, які б афіцыйна рэглямэнтаваў кантакты супрацоўнікаў з прэсай, на БТ не існуе. Хаця ён не выключае, што хуткім часам гэткі дакумэнт можа зьявіцца. Пра забарону на кантакты з "Народнай воляй" Жуковіч ня ведаў, аднак ён не выключае, што рашэньне кіраўніцтва БТ грунтавалася на прынятым сёлета кампаніяй Палажэньні аб камэрцыйнай таямніцы. Паводле гэтага дакумэнта, ступень засакрэчанасьці тае ці іншае інфармацыі вызначаюць адказныя службовыя асобы Белтэлерадыёкампаніі.
Юрысты ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) лічаць, што, абмяжоўваючы кантакты сваіх падначаленых з прэсай, кіраўнікі БТ дапускаюць парушэньне дзейнага Закону аб друку. "Тут відавочная падмена паняцьцяў, - лічыць намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец. - Па-першае, недарэчна ставіць знак роўнасьці паміж Рыбаковым і Белтэлерадыёкампаніяй. У судзе разглядаецца спрэчка паміж "Народнай воляй" і Ягорам Рыбаковым як фізычнай асобай, а кантактаваць з газэтай не дазваляюць супрацоўнікам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыекампаніі, якая ў працэсе ня ўдзельнічае. Па-другое, нельга тут казаць і пра абарону камэрцыйнай ці службовай таямніцы: супрацоўнікам БТ ня проста не дазваляюць кранаць пэўную тэму альбо распаўсюджваць нейкія "засакрэчаныя" зьвесткі, але наогул абмяжоўваюць у кантактах. Не вытрымлівае крытыкі й спасылка на практыку замежных мэдыяў. Сапраўды, у некаторых арганізацыях СМІ (да прыкладу, у ЗША) існуюць кодэксы этыкі, якія не дазваляюць журналістам супрацоўнічаць з іншымі СМІ, у тым ліку й даваць інтэрв`ю. Але ў гэтых краінах адсутнічаюць законы, якія рэглямэнтуюць гэткія дачыненьні. У Беларусі ж існуе Закон аб друку, артыкул 48 якога адносіць "устанаўленьне абмежаваньняў на кантакты з журналістам і перадачу яму інфармацыі, за выключэньнем зьвестак, якія ўяўляюць сабой дзяржаўную, камэрцыйную альбо іншую адмыслова ахоўваную законам тайну," да абмежаваньняў свабоды друку й вызнае гэта незаконным. Адказнасьць за гэта ўстаноўленая артыкулам 172-1 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях: штраф для службовых асобаў памеру ад 10 да 50 базавых велічыняў. Белоруссия
http://www.charter97.org/bel/news/2003/11/14/bt
=============================================
Продолжаются судебное разбирательство между Рыбаковым и «Народной волей»
15:58, 14/11/2003
17 ноября в Минском городском суде состоится рассмотрение кассационных жалоб на решение по иску председателя Национальной государственной телерадиокомпании Беларуси Егора Рыбакова к редакции газеты "Народная воля", журналисту Марине Коктыш и бывшей телеведущей Элеоноре Езерской.
Как напоминает БелаПАН, с жалобами в суд обратились Е.Рыбаков, унитарное предприятие "Народная воля", М.Коктыш и Э.Езерская; кассационный протест также заявил прокурор Ленинского района города Минска Алексей Стук. Все они добиваются отмены решения Ленинского районного суда от 26 сентября, который постановил взыскать с редакции "Народной воли" в пользу руководителя Белгостелерадиокомпании 10 миллионов рублей компенсации за оскорбление его чести, достоинства и деловой репутации, а с М.Коктыш и Э.Езерской - по 1 миллиону рублей. Е.Рыбаков, как сообщает пресс-служба "Белорусской ассоциации журналистов", "остался неудовлетворен определенным размером компенсации и требует выплатить ему 200 млн. рублей".
Прокурор же заявляет, "что размер компенсации не соответствует моральным издержкам истца с учетом времени, прошедшего после публикации". Напомним, что речь идет о статье, опубликованной в газете "Народная воля" в 2001 году. Ответчики считают претензии Е.Рыбакова необоснованными, добиваются отмены решения и направления дела на повторное рассмотрение.
Слушания назначены на 17 ноября (14.00).
http://www.charter97.org/bel/news/2003/11/14/rybka
|