031118. Спроба зьнішчэньня "Народнай волі" адбылася. Рыхтуецца грамадзянская вайна. /// "Народнай волі" прысудзілі выплаціць на карысьць Ягора Рыбакова 50 мільёнаў рублёў / Суд постановил взыскать с "Народнай волі" 50 миллионов рублей
Спроба зьнішчэньня "Народнай волі" адбылася.

Словы Зголіча "Ганьба" прагучалі па Радыё Свабодзе.

У тэксце стацьці - няма, зразумела.

Хартыя ўключыла гэтыя словы ў тэкст. Але крычаў толькі Зголіч. Ніхто мяне не падтрымаў.

БДГ пераклала мое словы "Ганьба!" на расейскую мову ("Позор!"). Без майго дазволу...

Ганьба - галоўнаму рэдактару "Народнай волі"!

За спробу (пакуль удалую) зьнішчыць нашу газэту.

Адбываецца спроба зачысткі прасторы дзеля ўзрушэньня грамадзянскага міру ў краіне!

Што будзе рабіць Лукашэнка, калі людзі пайдуць на плошчу?
Калі будуць зачынены ўсе СМІ незалежныя - пайдуць.

Страляць, каб прыйсьці да ўлады назаўсёды?


з.р.

____________________________

// на фото:


г.Чергинец с дочкой у отца Фёдора (Повного)
галоўная
НАВІНЫ ч.30
папярэдняя
наступная
E-mail: ruz@tut.by
17 Лістапада 2003

“НАРОДНАЙ ВОЛІ” ПРЫСУДЗІЛІ ВЫПЛАЦІЦЬ НА КАРЫСЬЦЬ ЯГОРА РЫБАКОВА 50 МІЛЬЁНАЎ РУБЛЁЎ

Судовая калегія Менскага гарадзкога суду прыняла рашэньне спагнаць з газэты “Народная воля” на карысьць старшыні Белджяржтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова 50 мільёнаў рублёў матэрыяльнай кампэнсацыі за зьнявагу гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі, а з Марыны Коктыш і Элеаноры Язерскай — 3 мільёны рублёў з кожнай.


Ганна Соусь, Менск

Судовая калегія Менскага гарадзкога суду адмяніла рашэньне суду Ленінскага раёну Менску, які пастанавіў спагнаць з рэдакцыі “Народнай волі” на карысьць кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі 10 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за зьнявагу ягонага гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі, а з Марыны Коктыш і Элеаноры Язерскай — 1 мільёну рублёў кожная. Рашэньне судовай калегіі зачытвае судзьдзя Натальля Жупікава:

(Жупікава: ) “Спагнаць з выдавецтва прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Народная воля” на карысьць Рыбакова Ягора Ўладзімеравіча за маральныя страты ў памеры 50 мільёнаў рублёў. З Коктыш Марыны Георгіеўны і Язерскай Элеаноры Аркадзеўны на карысьць Рыбакова па тры мільёны з кожнай”.

Дарэчы, менавіта судзьдзя Натальля Жупікава вяла судовы працэс аб закрыцьці “Правовой дапамогі насельніцтву”. Судовая калегія пакінула ў сіле рашэньне суду Ленінскага раёну ў той частцы, дзе прызнаныя несапраўднымі зьвесткі, якія былі надрукаваныя ў “Народнай волі” ў кастрычніку 2001 году. У артыкуле Марыны Коктыш Элеанора Язерская сьцьвярджала, што Ягор Рыбакоў “ператварыў Беларускае тэлебачаньне ў руіны”, а таксама абвінавачвала яго ў датычнасьці да сьмерці некаторых былых супрацоўнікаў. Дарэчы, сёньня разам з Элеанорай Язерскай у Менскі гарадзскі суд прыйшлі некалькі дзясяткаў былых супрацоўнікаў Белдзяржтэлерадыёкампаніі з тым, каб пацьвердзіць у судзе сапраўднасьць выказваньня Язерскай у газэце.

Але большасьць зь іх не дапусьцілі ў судовы пакой, спаслаўшыся на тое, што ў судзе рамонт і больш вялікіх памяшканьняў няма. Ня здолелі трапіць на судовы працэс і большасьць журналістаў, апроч карэспандэнта Радыё Свабода. У часе судовага працэсу прадстаўнік гарадзкой пракуратуры адхіліла пратэст з боку пракуратуры Ленінскага раёну за подпісам пракурора Аляксея Стука, які прызнаў рашэньне суду Ленінскага раёну незаконным.

Галоўны рэдактар “Народная волі” Іосіф Сярэдзіч заявіў для Радыё Свабода, што рашэньне судовай калегіі ў пяць разоў павялічыць памер кампэнсацыі ёсьць палітычным рашэньнем. Іосіф Сярэдзіч быў вельмі абураны:

(Сярэдзіч: ) “Ня суд, а судзілішча. Суд Вышынскага”.

(Карэспандэнтка: ) “А якія будуць вашыя далейшыя дзеяньні?”

(Сярэдзіч: ) “Абавязкова будзем далей пісаць касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд Беларусі”, — заявіў галоўны рэдактар “Народнай волі”.

Вось як пракамэнтаваў для нашага радыё судовае рашэньне кіраўнік Цэнтру прававой дапамогі СМІ Міхаіл Пастухоў:

(Пастухоў: ) “Гэта фантастычна. Такі вынік можна было прагназаваць хіба толькі тэарэтычна, паколькі падставаў для таго, каб павялічыць суму матэрыяльнай кампэнсацыі не было ніякіх. Я проста зьдзіўлены, і проста не ўкладваецца гэта ні ў якую юрыдычную лёгіку. Пытаньне было ў тым, што ёсьць сур’ёзныя падставы для адмены рашэньня суду Ленінскага раёну, паколькі былі шматлікія парушэньні працэсуальныя. Можна было яшчэ прагназаваць, што рашэньне застанецца ранейшае, але, што будзе такі вынік, што яшчэ павялічаць, гэта проста жудасна”.

Варта адзначыць, што на судовы працэс са спазьненьнем на 35 хвілінаў прыйшоў прадстаўнік Ягора Рыбакова юрысконсульт Белдзяржтэлерадыёкампаніі Вячаслаў Іваноў. Яго папрасілі пакінуць судовую залю пры наступных абставінах. Распавядае Марына Коктыш:

(Коктыш: ) “Зайшоў прадстаўнік Рыбакова юрысконсульт Беларускага тэлебачаньня Вячаслаў Іваноў, і ўсе прысутныя адразу адчулі ў залі пах алькаголю. Калі пра гэта сказалі судзьдзі, яна папрасіла яго пакінуць залю, спасылаючыся на тое, што яўка на гэты працэс неабавязковая”.

http://www.svaboda.org/news/articles/2003/11/20031117161430.asp


=================================================


Суд постановил взыскать с "Народнай волі" 50 миллионов рублей


[18:11:2003 13:34]


50 миллионов рублей с УП "Народная воля" и по 3 миллиона с журналистки Марины Коктыш и бывшей телеведущей Элеоноры Езерской в качестве компенсации морального ущерба Егора Рыбакова постановил взыскать Минский городской суд, рассмотрев кассационные жалобы обеих сторон.

Кассационный протест прокурора Ленинского района столицы А.Стука на решение суда первой инстанции был отозван представительнице городской прокуратуры, сообщает пресс-служба Белорусской ассоциации журналистов.
В зал, где 17 ноября в 14.00 начались судебные слушания, смогли войти лишь 9 человек, около полутора десятков журналистов и представителей общественности остались за дверями. На их протесты зам. председателя суда Зинаида Валовик заявила, что в связи с ремонтом слушания не могут проводиться в большем по размеру помещении либо при открытых дверях. Журналисту "Комсомольской правды" отказали в просьбе передать в зал заседаний диктофон, хотя слушания официально и заявлялись как «открытые».
Судебные слушания длились более часа. После перерыва судебная коллегия в составе судей Жупиковой, Цесик и Глуховской объявили результат: частично удовлетворить жалобу Е.Рыбакова, увеличив сумму моральной компенсации (для газеты - в 5 раз, для М.Коктыш и Э.Езерской - в 3 раза).
Для присутствующих в зале решение суда было шоком. Они встретили его объявление восклицаниями «Позор!».
Редактор "Народнай волі" И.Середич назвал итоги суда "политическим заказом". "Происходит зачистка информационного пространства для того, чтобы встретить референдум, парламентские и президентские выборы без единой негосударственной газеты", - заявил он журналистам.
Результаты суда прокомментировал руководитель Центра правовой помощи СМИ при ОО "Белорусская ассоциация журналистов" Михаил Пастухов: "Решение Минского городского суда выглядит абсолютно необоснованным: высшая инстанция увеличила сумму, подлежащую взысканию, в 5 раз, хотя для этого не было никаких оснований. Даже городская прокуратура, отказавшись поддержать протест районной прокуратуры, не упоминала об увеличении суммы компенсации. Со стороны истца не прозвучали никакие новые факты. Да и не могли прозвучать: самого Рыбакова на процессе не было, а его представитель был удален из зала судебных заседаний. Я считаю, что решение суда не соответствует обстоятельствам и не учитывает материального положения редакции газеты и других ответчиков. В целях восстановления справедливости необходимо подавать жалобы в порядке надзора".


БДГ

http://www.bdg.by/news/news.htm?53858
Hosted by uCoz