031118. Первое подтверждение опасений про ликвидацию "Народнай воли!. /// І. СЯРЭДЗІЧ: “ГЭТА СУДЗІЛІШЧА!”
Первое подтверждение опасений про ликвидацию "Народнай воли!.

Корреспондент "Радый Рацыи" не пожелал даже задуматься - что он делает.

или - давно продумал?

Каждый из ответчиков - растерян и тупо отвечает на поставленные вопросы. А корреспондент их поддерживает.

По сути дела, таким образом отражая произошедшее, СМИ дают уверенность Середичу-компани быть уверенными в том, что их прегрешения (как перед Рыбаковым - глупая публикация газеты, так и перед народом - за безграмотную защиту газеты в суде) останутся не только прощёнными нацией, а и позволят получить статус беженца или ещё кого...

Героем Середичу - не стать.

Во всяком случае - среди думающей части нации.

з.р.

____________________________


// на фото:


мышление "Радыё Рацыя"
галоўная
НАВІНЫ ч.30
папярэдняя
наступная
E-mail: ruz@tut.by
І. СЯРЭДЗІЧ: “ГЭТА СУДЗІЛІШЧА!”

Судом Вышынскага назваў тое, што адбылося ў Менскім гарадзкім судзе ў панядзелак галоўны рэдактар газэты “Народная воля”, экс-дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі Іосіф Сярэдзіч. У гэты дзень Менгарсуд аштрафаваў выданьне на 50 мільёнаў рублёў (каля 25 тысяч даляраў у пераліку), а таксама журналістку газэты Марыну Коктыш і былую тэлевядоўцу Элеанору Язэрскую на 3 мільёны рублёў кожную за быццам бы зьнявагу гонару й годнасьці цяперашняга кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова.

Генадзь Кесьнер


--------------------------------------------------------------------------------

Большага фарсу, чымся ў апошні панядзелак, мне яшчэ бачыць не даводзілася. Засядала звычайная судовая тройка (прычым, толькі жанчыны!) Цэсік, Глухоўская й Жупікава. Апошняя старшынявала на працэсе. Журналістаў, як і іншых людзей, у тым ліку й тэлевізійнікаў, на судовае паседжаньне не пусьцілі: маўляў, мала месца ў памяшканьні. У будынку Менгарсуду вядзецца рэпарацыя, таму там запроста можна задушыцца ад пылу з праводжаных будоўных прац. Сутнасьць працэсу была ў наступным: кольвеч Ленінскі райсуд Менску вырашыў, што адная з публікацыяў у “Народнай волі” вельмі пашкодзіла гонару й годнасьці маладога старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова. Пра сутнасьць канфлікту гаворыць журналістка “Народнай волі” Марына Коктыш.

М. К.: - Сэнс быў у тым, што Язэрская распавядала, як яна засталася бяз працы, аб тым, што ўва ўсім гэтым вінаваты Рыбакоў, а таксама Хрусталёў і Дамарацкі. І што гэтыя людзі пераўтварылі Беларускае тэлебачаньне ў руіны. І што Рыбакоў вінаваты ў тым, што загінулі Касмачова й Скварцоў. Пры гэтым яна спасылалася на меркаваньні многіх людзей, якія працуюць на Беларускім тэлебачаньні. Але атрымалася так, як атрымалася.

Суд першае інстанцыі (Ленінскі раённы суд Менску) палічыў выданьне й журналістаў вінаватымі, але вырашыў спагнаць з “Народнай волі” 10 мільёнаў рублёў на карысьць Рыбакова, а зь Язэрскай і Коктыш – па мільёну. Калі падавалася касацыйная скарга, то ўсе спадзяваліся, што суд прыслухаецца да здаровага сэнсу й адхіліць рыбакоўскія фінансавыя прэтэнзіі. Аднак атрымалася йнакш. Названая тройка вынесла свой вэрдыкт: судзьдзі ня толькі не адмянілі рашэньня ніжняй інстанцыі, але й павялічылі штраф: цяпер “Народная воля” мусіць сплаціць 50 (!) мільёнаў рублёў, а Марына Коктыш і Элеанора Язэрская – па 3 мільёны. Гэтым суд яшчэ ў некалькі разоў павялічыў “заяўленую” суму кампэнсацыі быццам бы ўрону рэпутацыі Рыбакову. Былы сябра Канстытуцыйнага суду, доктар юрыдычных навук прафэсар Міхаіл Пастухоў, ён жа кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры БАЖ, не знаходзіў словаў, каб выказаць пачуцьці пасьля вынясеньня прысуду.

М. П. : - Я проста зьдзіўлены. Проста не ўкладваецца ў галаве, ні ў якую юрыдычную лёгіку. Гаворка вялася аб тым, што ёсьць сур’ёзныя падставы дзеля адмены рашэньня суду Ленінскага раёну. Паколькі былі шматлікія працэсуальныя парушэньні. Але можна было спадзявацца на іншае. Калі пракурор гораду сказала, што яна адмяняе пратэст пракурора раёну на адмену рашэньня, можна было прагназаваць, што рашэньне застанецца папярэднім. Але тое, што павялічаць штраф у столькі разоў, гэта проста жудасна.

RR: - Чым выкліканае гэткае рашэньне?

М. П.: - Я думаю, тут быў пэўны ўціск, у тым ліку й з боку Белтэлерадыёкампаніі. Можа, яшчэ некага. Але матываў, каб павялічыць суму матэр’яльнай кампэнсацыі, не было. Нармальным вырашэньнем было б: ці адмяніць рашэньне першае інстанцыі й накіраваць справу на новы разгляд, альбо пакінуць ранейшае рашэньне. Але гэта было зусім непрадказальнае рашэньне.

Зачытаны судзьдзямі вэрдыкт выклікаў “нямую сцэну” ў галоўнага рэдактара “Народнае волі” Іосіфа Сярэдзіча. Пасьля некалькіх сэкундаў замяшальніцтва ён так назваў тое, што адбылося ў Менгарсудзе.

І. С.: - Гэта ня суд, а судзілішча самае сапраўднае. Суд Вышынскага!

Гэта яшчэ не канец справы. Вэрдыкт Менгарсуду будзе абскарджаны ў вышэйшыя інстанцыі. Калі ён застанецца ў сіле, мы рызыкуем пазбавіцца самай буйной штодзённай незалежнай газэты.

http://www.racyja.of.by/2003/Nov/1711zak.shtml
Hosted by uCoz