031126. Держитесь! // ВЯДОМАЯ ТЭЛЕВЯДОЎЦА ЭЛЕАНОРА ЯЗЕРСКАЯ Ў РЭАНІМАЦЫІ
Держитесь,
Элеонора Аркадьевна!


Зголич Руслан.
галоўная
НАВІНЫ ч.30
папярэдняя
наступная
заявление Зголича в поддержку Езерской.
26 Лістапада 2003

ВЯДОМАЯ ТЭЛЕВЯДОЎЦА ЭЛЕАНОРА ЯЗЕРСКАЯ Ў РЭАНІМАЦЫІ

Учора ўвечары яна трапіла ў 3-ці клінічны шпіталь з прабадной язвай 12-перснай кішкі, і ёй зрабілі тэрміновую апэрацыю. Як паведаміў для Радыё Свабода загадчык хірургічнага аддзяленьня 3-га шпіталю Мікалай Сівец, апэрацыя была даволі складаная, але цяпер Элеанора Язерская знаходзіцца ў адэкватным стане.


Ганна Соусь, Менск

Што да прычынаў хваробы, то Мікалай Сівец кажа, што яны могуць быць розныя, аднак найчасьцей у абвастрэньні адыгрывае ролю нэрвовы стрэс. На мінулым тыдні судовая калегія Менскага гарадзкога суду прысудзіла спагнаць на карысьць старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова з былой тэлевядоўцы Элеаноры Язерскай 3 мільёны рублёў (гэта амаль 1,5 тысячы даляраў). Пасьля звальненьня зь Белдзяржтэлерадыёкампаніі спадарыня Язерская жыве на пэнсію.

У кастрычніку 2001 году ў інтэрвію журналістцы газэты “Народная воля” Марыне Коктыш Элеанора Язерская казала, што Ягор Рыбакоў ператварыў Беларускае тэлебачаньне ў руіны, а таксама нібыта спрычыніўся да сьмерці некаторых супрацоўнікаў тэлекампаніі. За гэтую публікацыю судовая калегія Менскага гарадзкога суду прыняла рашэньне спагнаць з “Народнай волі” 50 мільёнаў рублёў, а з Марыны Коктыш і Элеаноры Язерскай па 3 мільёны рублёў кампэнсацыі за абразу гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыіі Ягора Рыбакова.





http://www.svaboda.org/news/articles/2003/11/20031126130718.asp

=================


// фото:

http://minsk.kp.ru/2003/11/19/doc8736/
Hosted by uCoz