031021. Фильм "ГОСТИ" ВЫСТУПАЛ ПРОТИВ БЕЛАРУСОВ В РОССИЙСКОЙ АРМИИ. /// Наёмнікаў, якія паедуць служыць у Расею, адразу пазбавяць грамадзянства Беларусі. / Ці можа беларусаў зацікавіць магчымасьць службы ў расейскім войску?
Фильм "ГОСТИ" ВЫСТУПАЛ ПРОТИВ БЕЛАРУСОВ В РОССИЙСКОЙ АРМИИ.

За это - и пострадал?
Возможно...

Во всяком случае, насколько мог, я помогал не допустить нашего пушечного мяса в Чечне (и не только)...
Хотя бы потому, что сам в 1985 мог оказаться в Афганистане...

з.р.


----------------------------


// на фото /ГОСТИ/:

после возвращения с войны.
галоўная
НАВІНЫ ч.26
папярэдняя
наступная
E-mail: ruz@tut.by
НАЁМНІКАЎ, ЯКІЯ ПАЕДУЦЬ СЛУЖЫЦЬ У РАСЕЮ, АДРАЗУ ПАЗБАВЯЦЬ ГРАМАДЗЯНСТВА БЕЛАРУСІ

Расейскае ж грамадзянства ім дадуць толькі пасьля трох гадоў службы — гэта абяцае новае расейскае заканадаўства. Дзяржаўная дума Расеі ўхваліла законапраекты, паводле якіх служба ў расейскай арміі дазваляецца паводле кантракту грамадзянам былых рэспублік СССР, у тым ліку і Беларусі.


Юры Сьвірко, Менск

Адпаведныя папраўкі ў Думу накіраваў прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, а ягоны прадстаўнік у гэтай палаце Аляксандар Кацянкоў паабяцаў, што іх у лістападзе ўхваліць Рада Фэдэрацыі.

Хаця законам гэта стане пасьля падпісаньня прэзыдэнтам Расеі, у беларускіх чыноўнікаў сытуацыя ўжо выклікае занепакоенасьць, бо існуе адпаведная забарона ў беларускім законе аб грамадзянстве.

Я патэлефанаваў прадстаўніку пашпартна-візавай службы МУС Беларусі Валерыю Шунтаву і задаў яму пытаньне:

(Карэспандэнт: ) “Што пагражае таму, хто пойдзе служыць у іншую армію?”

(Шунтаў: ) “Страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь”.

(Карэспандэнт: ) “У любую армію?”

(Шунтаў: ) “У любую армію. І ня толькі армію — у органы дзяржаўнай улады і кіраваньня, юстыцыі, паліцыі, пракуратуры й г.д.”.

Спадар Шунтаў спаслаўся на 19-ы артыкул закону “Аб грамадзянстве”, які наўпрост забараняе службу ў арміі ці іншых дзяржаўных структурах замежных краінаў. Нягледзячы на саюзную дзяржаву Беларусі й Расеі, ніякіх выняткаў беларускі закон не прадугледжвае, акрамя аднаго:

(Шунтаў: ) “Калі чалавек — грамадзянін Рэспублікі Беларусь — паступіў на службу ў тыя органы, якія прадугледжаныя 19-м артыкулам, але адносна яго паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь заведзеная крымінальная справа, альбо ён мае запазычанасьці ў падатках ці іншыя нескасаваныя даўгі, альбо ня мае гарантыяў набыцьця грамадзянства іншай дзяржавы, дык гэтая працэдура проста ня будзе прымяняцца”.

Цікава, што гарантыі новы расейскі закон якраз дае — праз тры гады службы ў арміі паводле кантракту можна будзе атрымаць грамадзянства Расеі. Аднак паводле беларускага закону грамадзянства Беларусі будзе скасаванае адразу, і цягам трох гадоў наёмнік будзе асобай без грамадзянства.

Валеры Шунтаў кажа, што папярэджваць пра гэта патэнцыйных кантрактнікаў беларускае Міністэрства ўнутраных справаў не зьбіраецца, таму што расейцы прымаюць такія законы, якія выгадныя ім.

(Шунтаў: ) “Яны зрабілі гэта, наколькі я магу зразумець — гэта мая неафіцыйная, асабістая думка — проста наўздагон той сытуацыі, якая ў іх існавала. Відавочна, пэўная колькасьць людзей была прызваная ў армію й служаць — у тым жа Таджыкістане, напрыклад”.

Аднак расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў, калі прапаноўваў гэтыя зьмены ў законе, казаў, што разьлічвае на новых кантрактнікаў з краін СНД. Паводле расейскага вайсковага ведамства, кантракты будуць прапаноўваць найперш расейскамоўным і славянам, то бок беларусам і ўкраінцам. Масква зазначае, што ў “блізкім замежжы” засталося шмат незапатрабаваных вайскоўцаў, якія з гатоўнасьцю паедуць за грошы ў тую ж Чачэнію.

Як чакаецца, пытаньне пра кантрактнікаў будзе закранацца праз два дні ў Маскве на супольнай калегіі Міністэрстваў абароны Беларусі й Расеі. Галоўная яе тэма — падрыхтоўка прапановаў наконт збліжэньня ды ўніфікацыі заканадаўстваў дзьвюх краін.


http://www.svaboda.org/news/articles/2003/10/20031020144147.asp


========================================



ЦІ МОЖА БЕЛАРУСАЎ ЗАЦІКАВІЦЬ МАГЧЫМАСЬЦЬ СЛУЖБЫ Ў РАСЕЙСКІМ ВОЙСКУ?

Ці зацікавяцца беларусы прапановай Расейскай дзярждумы і ці захочуць служыць у расейскім войску, каб атрымаць грамадзянства суседняй дзяржавы? Думкай на гэты конт цікавіўся ў мінакоў на менскіх вуліцах карэспандэнт Свабоды.


Севярын Квяткоўскі, Менск

Пэўная частка маіх выпадковых суразмоўцаў, адказваючы на гэтае пытаньне, акцэнтавала ўвагу найперш на прагматычных аспэктах:

(Спадар: ) “Тыя людзі, якія пойдуць служыць, яны ня будуць беларусамі, толькі й усяго. А так... Яны прымаюць тыя законы, якія ім хочацца. спрабуюць набраць нейкім чынам набраць больш людзей, эмігрантаў, якія потым будуць працаваць на гэтую ж самую Расею. На нас гэта не паўзьдзейнічае. Я думаю, мала пагодзіцца людзей паехаць туды служыць, дзеля таго, каб атрымаць грамадзянства”.

(Спадар: ) “Гэта істотна для тых, хто ня ёсьць карэнным беларусам. Гэта аднаўленьне справядлівасьці, калі чалавек мае права вярнуцца на сваю гістарычную радзіму”.

(Спадар: ) “Мяркую, знойдуцца такія людзі, каго гэта можа зацікавіць. Гэта зручны спосаб перабрацца ў Расею, для тых, хто надта жадае. Можа, гэта больш высокі заробак, але больш выгодныя ўмовы службы. Хоць, я мяркую, што вялікай розьніцы няма. За рэдкім выключэньнем, магчымасьць зарабіць грошы ў Расеі ня надта большая, чым у нас”.

(Спадар: ) “Там служыць? Навошта? Каб патрапіць у якую-небудзь Чачэнію! Па-мойму, гэта нейкае трызьненьне”.

(Вайсковец: ) “Не Расея, Беларусь адназначна. Мне падаецца, што ў Беларусі лепш служыць, чым у Расеі. Тут спакайней”.

Апошнія словы належаць капітану вайскова-паветраных сілаў Беларусі. Але для вайскоўца важны й момант радзімы.

А вось яшчэ адзін рацыянальны адказ:

(Спадар: ) “Калі гэта будзе аплачвацца ў сэнсоўных межах, нічога кепскага ў гэтым няма. А калі яшчэ й будзе выбар чалавека дзе служыць, чаму б і не? Калі дабраахвотна, аніякіх праблемаў я ня бачу”.

І нарэшце, большасьць маіх суразмоўцаў казала найперш пра патрыятызм:

(Спадар: ) “Мяркую, гэта вельмі дрэнна, але заўсёды ёсьць пэўная колькасьць людзей, якая паддаецца ўплыву тэлевізіі і прапаганды. Але ж, мая думка, што большасьць беларусаў супраць гэтага будзе”.

(Спадар: ) “Я думаю, што гэта ня спосаб атрымаць грамадзянства для тых, хто хоча. Тым больш, мяркую, трэба жыць ва ўласнай краіне. На конт войска, гэта бессэнсоўны закон — кожны мусіць абараняць сваю радзіму”.

(Спадар: ) “Я прынцыпова супраць. У нас свая краіна, свае ідэалы, і ваяваць за чыісьці чужыя ідэалы... Нікому гэта не патрэбна”.

(Спадар: ) “Можа нейкім чынам паўплываць на аднаго ці іншага грамадзяніна. Кожны чалавек мусіць мець свабоду, каб вырашыць свае асабістыя пытаньні. Асабіста я беларус, я тут павінен жыць. Я бы не пакінуў ніколі сваёй радзімы”.



http://www.svaboda.org/news/articles/2003/10/20031020144405.asp
Hosted by uCoz